У Twitter апублікавалі мапу падзей на беларуска-польскай мяжы

Rafał Biszcz
5 хв.

In English: Map of events at the Belarusian-Polish border is published on Twitter
На русском языке: В Twitter опубликовали карту событий на беларусско-польской границе

Карыстальнік Rafał Biszcz прааналізаваў апошнія навіны і фотаздымкі з беларуска-польскай мяжы і склаў на іх падставе мапу падзей з прывязкай да мясцовасці, дзе яны адбываліся. Вось якія высновы ў яго атрымалася зрабіць.

У Twitter апублікавалі мапу падзей на беларуска-польскай мяжы

1. «Мігранты былі дастаўленыя на таксі ў раён АЗС «Беларуснафта» і працягнулі шлях пешшу ў бок памежнага пераходу».

2. «Іх спынілі ўзброеныя людзі на падыходзе да КПП і не далі прайсці праз памежны пераход. Яны выштурхнулі мігрантаў з дарогі ў бліжэйшы лес».

3. «Мігрантаў вёў беларускі бок па загадзя падрыхтаваным калідоры праз лінію ўнутранага плота. У той момант, калі крамлёўскае СМІ Sputnik паведаміла, што польская мяжа парушаная, варта было звярнуць увагу, што ёсць дзве агароджы: унутраная (а) і вонкавая (б)» Учора мы пацвердзілі, інфармацыя пра пераход з’яўлялася фэйкам.

4. «Некаторым мігрантам удалося дабрацца да пункта пропуску праз мяжу. Рэакцыя беларускіх войскаў была хуткай – яны перакінулі больш людзей і заблакавалі вароты, не даўшы мігрантам дабрацца да адзінага легальнага шляху ў Польшчу».

5. «Большасць мігрантаў былі выцесненыя да польскай мяжы. Спачатку яны не хацелі атакаваць агароджу».

6. «Таму войскі Лукашэнкі адправілі салдат пад прыкрыццём, каб натхніць натоўп. Тут мы бачым аднаго і таго ж чалавека з нажніцамі і вайсковай рыдлёўкай».

7. «Польскія войскі былі добра падрыхтаваныя і прадухілілі ўсе ўварванні. Калі мігранты зразумелі, што перасекчы мяжу сілай ім не ўдасца, некаторыя з іх паспрабавалі вярнуцца, але беларускія сілы пачалі страляць у паветра, злавіўшы гэтых няшчасных у пастку».


Напомним, вчера беларусские пограничники привели колонну курдских мигрантов к границе с Польшей. Вооруженные силовики перекрыли дорогу к погранпереходу и оттеснили мигрантов в лес, откуда неизвестные с помощью топоров и кусачек начали ломать ограждение на границе с Польшей. Что происходит сегодня на беларусско-польской границе, читайте в нашей онлайн-трансляции.

Нагадаем, учора беларускія памежнікі прывялі калону курдскіх мігрантаў да мяжы з Польшчай. Узброеныя сілавікі перакрылі дарогу да пагранпераходу і адціснулі мігрантаў у лес, адкуль невядомыя з дапамогай сякер і кусачак пачалі ламаць агароджу на мяжы з Польшчай. Што адбываецца сёння на беларуска-польскай мяжы, чытайце ў нашай анлайн-трансляцыі.

Папярэдні матэрыял
Крыніцы: Шэйман адпраўляецца на Кубу, Афрыкай будзе кіраваць хтосьці іншы
Наступны матэрыял
Лукашэнка хацеў купіць верталёт за $17 мільёнаў, але вытворца адмовіўся

Iншыя матэрыялы