Былы памежнік выкрыў фэйк АНТ аб перасячэнні мяжы Польшчы мігрантамі

АНТ
2 хв.

Сёння на беларуска-польскай мяжы адбываецца неверагоднае. Узброеныя памежнікі Беларусі прывялі калону мігрантаў да мяжы з Польшчай, назваўшы гэта рэакцыяй на «абыякавасць і бесчалавечнае стаўленне польскіх уладаў». У праўладных тэлеграм-каналах распаўсюджваецца відэа АНТ, на якім мігранты праз дзірку ў агароджы нібыта перасякаюць беларуска-польскую мяжу. Motolko.help стала вядома, што гэта фэйк.

Чалавек, які праходзіў тэрміновую службу на беларуска-польскай мяжы, паведаміў нам, што за плот трапіў на відэа.

«Прарываюцца» гэтыя таварышы на ўчастку 5 памежнай заставы імя БРСМ. На відэа яны праходзяць праз сігналізацыйны комплекс «Зубр». Выразна відаць, што оптыкавалакно (чорны кабель зверху і знізу) не парэзалі, бо праз яго ідзе сігнал на пульт дзяжурнага на заставе. Акуратна зрэзаны толькі сам пралёт «сістэмы». Без ведама памежнікаў такое пракруціць немагчыма. У часы маёй тэрмінкі гэта было б надзвычайнае здарэнне рэспубліканскага ўзроўню.

Былы памежнік выкрыў фэйк АНТ аб перасячэнні мяжы Польшчы мігрантамі

motolko.help / motolko.help

«Плот з дзіркай – гэта беларуская сістэма, калі яна працуе, то да яе падысці на 2 метры нельга. Таксама варта звярнуць увагу на кабель, які ідзе ўздоўж. Ён, скажам так, «разумны», распазнае, хто падыходзіць, звяры ці людзі, такія дзесяць гадоў таму пачыналі ставіць. А калі там людзі праходзяць, значыць яго адключылі, фактычна гэта злачынства», – паведамляюць крыніцы.

Крыніца сцвярджае, што плот знаходзіцца на беларускім баку мяжы і, абмінаючы яго, мігранты трапілі на тэрыторыю РБ паміж першай інжынернай пабудовай і нейтральнай паласой. Паводле яго слоў, адлегласць да мяжы з Польшчай ад гэтага плота складае каля 300 метраў. На апублікаваным відэа таксама можна заўважыць, што з другога боку плота стаяць людзі падобныя да беларускіх памежнікаў.

In English: Former border guard exposed ONT TV channel fake about migrants’ crossing of the Polish border
На русском языке: Бывший пограничник разоблачил фейк ОНТ о пересечении Польской границы мигрантами

Папярэдні матэрыял
BYPOL прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»
Наступны матэрыял
Франак Вячорка прапанаваў уладам Польшчы і Літвы адрэагаваць на эскалацыю Беларусі

Iншыя матэрыялы