In English:
A year of continuous drills of the Belarusian and Russian Armed Forces in Belarus. This time they’ve been extended till at least May 1
На русском языке:
1 год непрерывных учений ВС РБ/РФ в Беларуси. Теперь они продлены минимум до 1 мая
Пра гэта гаворыць графік правядзення вучэнняў на беларускіх палігонах. 22-23 красавіка сталі выходнымі для некаторых палігонаў, а іншыя працягваюць працаваць без перапынку: «Асіповіцкі», «Даманава», «Лепельскі», «Абуз-Лясноўскі» і «Гожскі». Акрамя таго, на наступным тыдні 24 і 25 красавіка стануць выходнымі для палігона «Брэсцкі».
Агулам працяг вучэнняў на беларускіх палігонах на дадзены момант выглядае наступным чынам з 24 красавіка і да:
◾️ 227 агульнавайсковы палігон «Барысаўскі» (Барысаўскі раён) да 29.04;
◾️ Палігон «Гожскі» 6 амбр. (Гродзенскі раён) да 01.05;
◾️ Палігон «Брэсцкі» 38 адзбр. (Брэсцкі раён) да 29.04;
◾️ Палігон «Асіповіцкі» 51 абр. (Асіповіцкі раён) да 30.04;
◾️ 212-гі авіяцыйны палігон «Нёман» (Навагрудскі раён) да 28.04;
◾️ 230 агульнавайсковы палігон «Абуз-Лясноўскі» (Баранавіцкі раён) да 01.05;
◾️ 174 навучальны палігон ВПС і войскаў СПА «Даманава» (Івацэвіцкі раён) да 30.04;
◾️ Палігон «Лепельскі» 19 амбр. (Лепельскі раён) да 30.04.
Такім чынам вучэнні на беларускіх палігонах бесперапынна ідуць ужо цэлы год з 29 красавіка 2022 года. Агульная колькасць прадаўжэнняў склала 52 тыдні. УС РБ паляпшаюць навыкі, становяцца больш падрыхтаванымі да абароны, але па-ранейшаму не гатовыя да наступальных дзеянняў з прычыны адсутнасці рэальнага баявога досведу.
Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» працягвае сачыць за дзеяннямі і перамяшчэннямі УС РФ і УС РБ па тэрыторыі Беларусі.