У Гомельскай вобласці праходзяць «антытэрарыстычныя вучэнні». Менавіта дзе і што пра іх вядома?

ТВР Гомель
5 хв.

In English: «Anti-terrorist drills” are held in Homiel region. Where exactly and what’s known?
На русском языке: В Гомельской области проходят «антитеррористические учения». Где именно и что известно?

5 чэрвеня «Гомельская праўда» паведаміла, што 5-7 чэрвеня на тэрыторыі Гомельскай вобласці праходзяць «антытэрарыстычныя вучэнні» з удзелам прадстаўнікоў сілавых ведамстваў.

Сёння ж мясцовыя дзяржСМІ апублікавалі першыя фота і відэа з гэтых вучэнняў. Можна заўважыць, што на тэрыторыі збудаваны КПП з мяшкоў, верагодна з пяском, паказана вялікая колькасць узброеных сілавікоў, у тым ліку супрацоўнікаў МУС, устаноўлены палаткі і расцягнуты калючы дрот.

Таксама можна заўважыць, што ўдзельнікі вучэнняў і іх тэхніка пазначана часовымі знакамі адрознення – белы скотч на руцэ і тактычны знак у выглядзе вертыкальнага ромба з зафарбаванай 1/4 часткай на тэхніцы. Увядзенне часовых тактычных знакаў не новае, напрыклад, на лютаўскіх вучэннях КДБ у Клічаўскім раёне таксама былі заўважаныя розныя незвычайныя знакі на тэхніцы і супрацоўніках.

Аднак шмат што дзяржСМІ вырашылі не расказваць, да прыкладу тое, што гэтыя вучэнні праходзяць на тэрыторыі Кастрычніцкага раёна Гомельскай вобласці. Прычым вучэнні гэтыя рыхтаваліся загадзя.

У Гомельскай вобласці праходзяць «антытэрарыстычныя вучэнні». Менавіта дзе і што пра іх вядома?

Мясцовыя жыхары пісалі ў чатах, што ў сувязі з гэтымі вучэннямі, назіралі палёты дронаў, верталётаў, былі чутныя стрэлы і выбухі гранат. Па раёне курсіруе і вялікая колькасць прыезджых аўто, у тым ліку джыпы на нумарах РФ. Таксама акрамя паказаных КамАЗаў і бронеаўтамабіляў Тыгр, у вучэннях удзельнічаюць танкі, БТРы і лёгкабраніраваны аўтамабіль МЗКЦ-490101, які быў на MILEX-2023 і знаходзіцца ў доследнай эксплуатацыі ў спецыяльнага падраздзялення па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз» МУС РБ.

Таксама вядома, што ў рамках вучэнняў шэраг адміністрацыйных будынкаў пераабсталявалі пад казармы, а іншыя (школы, бальніцы) закрывалі на некаторы час.

Папярэдні матэрыял
Суд ЕС адмовіў Шакуціну ў зняцці з яго санкцый
Наступны матэрыял
Мінабароны спрабуе схаваць некамплект у падраздзяленнях УС РБ?

Iншыя матэрыялы