На русском языке:
1 «шахед» ночью прошёл над Беларусью
Каля 01:43 дрон-камікадзэ тыпу «шахед» быў заўважаны ў раёне Чарнобыля. Паведамляецца, што да гэтага ён праляцеў праз “беларускі калідор”.
Авіяцыя ВПС РБ уначы не паднімалася.
З 2024 года «Беларускі Гаюн» зафіксаваў не менш як 453 заходы БПЛА ў Беларусь з Украіны і РФ, з іх 5 разведвальных дронаў. За год пацверджана 10 выпадкаў збіцця або падзення «шахедаў» у Беларусі і Латвіі, а таксама 1 выпадак разбурэння будынка ў выніку падзення БПЛА.
На дадзены момант няма падставаў меркаваць, што залёты расійскіх БЛА кшталту Shahed-136/131 у Беларусь бліжэйшым часам спыняцца.