За месяц беларуска-польскую мяжу спрабавалі перайсці больш за 12 000 разоў

Straz Graniczna
1 хв.

На русском языке: За месяц беларусско-польскую границу пытались перейти более 12 000 раз

Польская памежная ахова паведамляе, што з пачатку кастрычніка было ўжо больш за 12 000 спробаў перасячэння польска-беларускай мяжы. Для параўнання – за ўвесь 2020 год былі затрыманыя 122 чалавекі, якія спрабавалі нелегальна перасекчы мяжу з Польшчай.

За апошнія суткі памежнікі зарэгістравалі 633 спробы перасячэння мяжы па-за пунктамі пропуску з боку Беларусі. Былі затрыманыя 32 мігранты, у тым ліку 30 з Ірака і двое з Сірыі, астатнія спробы былі папярэджаныя.

Папярэдні матэрыял
Польшча выступае за санкцыі супраць авіякампаній, якія маюць дачыненне да перавозкі мігрантаў
Наступны матэрыял
Супрацоўнік «Крыён»: «Кіслароду вырабляем толькі на 2 110 пацыентаў у суткі»

Iншыя матэрыялы