На русском языке:
106 «шахедов» зашло в Беларусь с июля: их численность растет по экспоненте
Сёння ўначы мы перасеклі мяжу ў 100 «шахедаў», якія заляцелі ў Беларусь пачынаючы з 19:00 11 ліпеня 2024 года.
100-м стаў дрон, які заляцеў у 00:41, а ўсяго на бягучы момант з ліпеня ў паветраную прастору Беларусі зайшлі як мінімум 106 «шахедаў», 1 дрон тыпу Supercam і 1 «Арлан».
За гэтыя 3,5 месяцы мы штодня назіраем экспанентны рост гэтых заходаў, глядзіце самі:
- Ліпень — 9
- Жнівень — 12
- Верасень — 27
- Кастрычнік — 49
І ўжо 9 штук заляцелі ў лістападзе.
Акрамя гэтага, за час назірання пацверджана, што на тэрыторыі Беларусі было збіта/упала 6 «шахедаў» (і яшчэ адзін упаў у Латвіі, праляцеўшы ≈500 км праз Беларусь).
Колькасць жа тых, што былі лакацыйна страчаныя, ужо дасягнула 28 штук — гэта ў сваю чаргу значыць, што проста зараз недзе ў Беларусі могуць валяцца дзясяткі раздробленых дронаў. І ёсць усе падставы меркаваць, што заходы «шахедаў» у паветраную прастору Беларусі будуць не толькі працягвацца, але і іх частата будзе расці.
Ну, а мы ў сваю чаргу працягваем штодзень працаваць і паведамляць Вам пра ўсё, што адбываецца і будзе адбывацца на тэрыторыі Беларусі. Калі вы лічыце нашу працу важнай, то вы можаце нас падтрымаць праз PayPal PayPal ці праз крыпту.