На русском языке:
12 «шахедов» зашли в Беларусь за август, один был сбит
Паводле інфармацыі «Беларускага Гаюна», на працягу жніўня ў паветраную прастору Беларусі зайшлі не менш за 12 расійскіх дронаў-камікадзэ тыпу «шахед».
Гэта адбывалася 21, 26, 27, 29 і 31 жніўня. У шэрагу выпадкаў для іх перахопу задзейнічалі дзяжурныя знішчальнікі ВПС РБ.
Уначы 29 жніўня знішчальнік ВПС РБ упершыню за ўвесь маніторынг збіў «шахед» над Беларуссю. Гэта адбылося ў раёне 03:55 ночы ў Ельскім раёне Гомельскай вобласці. Што ж здарылася яшчэ з 11 БЛА, якія заляталі ў Беларусь, невядома.
Адзначым, што на дадзены момант няма падстаў меркаваць, што залёты расейскіх БЛА тыпу Shahed-136/131 у Беларусь у бліжэйшы час спыняцца.
Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці за жнівень можна азнаёміцца тут (English).