12-я калона ПВК «Вагнер» прыбыла ў Беларусь: зноў з бронеаўтамабілямі

РИА Новости
4 хв.

In English: The 12th convoy of PMC Wagner arrived in Belarus: again with armored vehicles
На русском языке: 12-я колонна ЧВК «Вагнер» прибыла в Беларусь: снова с бронеавтомобилями

12-я калона з тэхнікай ПВК «Вагнер» зайшла ў Беларусь праз пункт пропуску Панятоўка (РФ) – Звянчатка (РБ), і ў дадзены момант рухаецца па трасе Р122 да Чавусаў (Магілёўская вобласць) у суправаджэнні ДАІ РБ.

У калоне мінімум 50 адзінак аўтамабільнай тэхнікі:

  • 5 бронеаўтамабіляў «Шчука» («Чакан»),
  • 3 бензавозы,
  • аўтобус,
  • 17 фур,
  • мін. 3 тралы (перавозяць экскаватар, бензавоз і бронеаўтамабіль «Шчука» («Чакан»),
  • 6 КамАЗаў (тэнт),
  • 2 «буханкі»,
  • пікапы і легкавыя аўто.

12-я калона ПВК «Вагнер» прыбыла ў Беларусь: зноў з бронеаўтамабілямі

Адзначым, што ў складзе калоны зноў адзначаліся бронеаўтамабілі «Шчука» («Чакан»). Гэта прынамсі другая калона наймітаў ПВК «Вагнер» у РБ, якая мае ў сваім складзе такія бронеаўтамабілі.

Калі вы бачылі/ведаеце нешта пра гэтую ці іншую калону ПВК «Вагнер» у Беларусь, просьба пісаць нам у бот @HajunBYbot (ці праз вашых сяброў за мяжой), ці скарыстацца формай зваротнай сувязі на сайце.

Папярэдні матэрыял
МУС Літвы: Літва можа ў любы момант закрыць мяжу з Беларуссю
Наступны матэрыял
Уся мяжа Беларусі з ЕС можа быць закрытая ў выпадку «сурʼёзнага інцыдэнту» з ПВК «Вагнер»

Iншыя матэрыялы