Прапагандысты пацвердзілі, што «Іскандэр» паступіў на ўзбраенне 465-й ракетнай брыгады ВС РБ.

Мінабароны РБ
5 хв.

In English: Propagandists confirmed that Iskander got into service of the 465th Missile Brigade of the Belarusian Armed Forces
На русском языке: Пропагандисты подтвердили, что «Искандер» поступил на вооружение 465-й ракетной бригады ВС РБ

1 лютага МА РБ паведамляла, што беларускія вайскоўцы прыступілі да поўнай самастойнай эксплуатацыі аператыўна-тактычнага ракетнага комплексу (АТРК) «Іскандэр».

Прапагандысты пацвердзілі, што «Іскандэр» паступіў на ўзбраенне 465-й ракетнай брыгады ВС РБ.

Тады мы звярталі ўвагу, што на апублікаваных МА РБ фота і відэа заблюраны нарукаўны знак (які пазначае прыналежнасць да вайсковай часці) у вайскоўцаў, якія эксплуатуюць «Іскандэры».

Тады ж мы зрабілі здагадку, што комплекс паступіў на ўзбраенне 465-й ракетнай брыгады (в/ч 61732, Асіповіцкі раён), на ўзбраенні якой знаходзіцца некалькі дывізіёнаў ТРК «Кропка-У». Гэта адзіная ў УС РБ ракетная брыгада.

Прапагандысты пацвердзілі, што «Іскандэр» паступіў на ўзбраенне 465-й ракетнай брыгады ВС РБ.

Пацвярджэнне дадзенай інфармацыі не прымусіла сябе доўга чакаць. Так, на выходных прапагандысты апублікавалі сюжэт, прысвечаны «Іскандэрам». У сюжэце прыводзіцца каментар «камандзіра ракетнага падраздзялення» у званні падпалкоўніка. Пры гэтым нарукаўны знак у ваеннага не заблюраны. На відэа можна дакладна разгледзець лічбу «465» на нарукаўным знаку. Такім чынам, мы абсалютна правільна выказалі здагадку, што «Іскандэры» перадалі ў 465-ю брыгаду.

Прапагандысты пацвердзілі, што «Іскандэр» паступіў на ўзбраенне 465-й ракетнай брыгады ВС РБ.

І яшчэ маленькі дэталь. Прапагандысты ў сваім сюжэце чамусьці выкарыстоўвалі выяву іншага АТРК – 9К72 «Эльбрус» (у УС РБ не эксплуатуецца) для ілюстрацыі тэхнічных характарыстык «Іскандэра». Можна было б у інтэрнэце паглядзець, як увогуле «Іскандэр» выглядае.

Папярэдні матэрыял
У баранавіцкі «Выдавецкі дом «Інтэкс-прэс» сёння прыходзілі сілавікі і канфіскавалі тэхніку
Наступны матэрыял
Прадстаўнікі АПК у Бруселі абмеркавалі абарону незалежнасці Беларусі, міжнародны ціск на рэжым, візавыя і міграцыйныя праблемы беларусаў

Iншыя матэрыялы