На русском языке:
«$176 млн за несколько лет»: Как жена Дмитрия Лукашенко причастна к монополизации продаж БелАЗов на российский рынок?
Беларускі расследавальніцкі цэнтр апублікаваў расследаванне пра жонку Дзмітрыя Лукашэнку Ганну Лукашэнку і тое, як афіляваныя з ёй структуры выводзілі грошы з БелАЗа.
Расследавальнікі высветлілі, што як мінімум з 2018 па 2020 г. Ганна Лукашэнка працавала ў «Гандлёвым доме БелАЗ», які з’яўляецца рэсэлерам БелАЗа ў РФ. Адным з сузаснавальнікаў «ГД БелАЗ» быў беларускі «Прэзідэнцкі спартовы клуб», якім кіруе Зміцер Лукашэнка.
«ГД БелАЗ» адметны парушэннем антыманапольных законаў РФ, бо «рэкамендаваў» пакупнікам набываць тэхніку толькі ў іх ці ў іх дылераў сярод якіх, да прыкладу, кампанія «Б-24».
«Б-24» валодае сяброўка сямʼі Ганны Лукашэнка – Алена Лагун, з якой разам яны лёталі ў Вену, Стамбул і Франкфурт. Чысты прыбытак кампаній звязаных з Ганнай Лукашэнкай з 2017 года – каля 176 мільёнаў даляраў, што толькі ў два разы менш, чым чысты прыбытак самога «БелАЗа».
Больш за тое, паводле інфармацыі расследнікаў, з 2017 года ўладальнікі кампаній па продажы БелАЗаў у РФ выплацілі сабе дывідэндаў на суму каля $100 млн., але пры гэтым Ганна – адзіная з сям’і Лукашэнкі, хто ніколі не трапляў пад санкцыі і працягвае адпачываць у Еўропе, марнуючы на святы і водпускі ў разы больш за свой афіцыйны даход.