Баец ММА Аляксей Кудзін выйшаў на волю

Радыё Свабода
2 хв.

In English: MMA fighter Aliaksei Kudzin was released
На русском языке: Боец ММА Алексей Кудин вышел на свободу

Сёньня ён выйшаў на волю, паведамляюць беларускія медыя «Рэгіянальная газэта», «Наша Ніва» і «Трыбуна».

Ужо ёсць першае фота байца ММА Аляксея Кудзіна на волі.

Баец ММА Аляксей Кудзін выйшаў на волю

Аляксей Кудзін з жонкай на волі

Нагадаем, Аляксей Кудзін – баец ММА, шматразовы чэмпіён свету па кікбоксінгу і тайскім боксе. 10 жніўня 2020 года ён быў затрыманы ў Маладзечне, прычым пры затрыманні ў яго стралялі.

Два тыдні ён правёў у Маладзечанскім РАУС і СІЗА Жодзіна, пазней быў адпушчаны пад хатні арышт і падпіску аб нявыездзе. «Суд», які павінен быў пачацца ў лістападзе 2020, не адбыўся, таму што Аляксей Кудзін зʼехаў з краіны. Яго знайшлі ў Маскве, затрымалі і экстрадавалі ў Беларусь. Ён быў прызнаны палітвязнем.

«Суд» прысудзіў яго да 2,5 гадоў зняволення. У канцы снежня 2022 года Аляксей Кудзін выйшаў на волю.

Папярэдні матэрыял
Супрацоўніцтва з УСУ і праца над праектам люстрацыі: Сахашчык апублікаваў відэасправаздачу аб працы Дэпартамента нацыянальнай бяспекі Беларусі
Наступны матэрыял
Затрыманы вядомы рэпетытар і выкладчык Яўген Лівянт

Iншыя матэрыялы