На русском языке:
2291 человек признан политзаключённым с 31 мая 2020 года
Два гады таму, 21 траўня, у шклоўскай калоніі №17 загінуў палітвязень Вітольд Ашурак. Сёння Дзень салідарнасці з палітвязнямі, у які беларусы больш чым у 30 гарадах свету выйдуць на акцыі салідарнасці і памяці.
Да гэтага дня праваабаронцы «Вясны» падрыхтавалі інфаграфіку і шэраг звестак. Такіх як:
- 31 траўня 2020 года Сяргей Ціханоўскі быў прызнаны першым палітычным зняволеным за падзеі 2020 года.
- Пасля гэтага статус палітвязняў атрымалі 2290 чалавек.
- За амаль за тры гады з крымінальным пераследам сутыкнуліся не менш як 4 300 чалавек.
- Цяпер за кратамі знаходзяцца 9 падлеткаў, Арцёму Вайцяховічу зараз усяго 15 гадоў.
Любое наша дзеянне, якое можа дапамагчы і падтрымаць палітвязняў і іх сваякоў – гэта вельмі важна.
– Вы можаце дапамагчы семʼям палітвязняў у аплаце перадач і паслуг адвакатаў;
– Можаце напісаць ліст палітвязню прама онлайн;
– Дапамагчы семʼям былых палітвязняў з дзецьмі;
– І тым, хто трапіў пад рэпрэсіі за кантакты з незалежнымі СМІ;
– Дапамагчы экс-палітвязням атрымаць новую адукацыю;
– Ці падарыць крыху радасці дзецям палітычных зняволеных, аплаціўшы ім падарунак або экскурсію на канікулах.