«Без адказу»: Пяскоў не адказаў на пытанне, ці гатовая РФ перавозіць беларускі калій

Фото: delfi.lt
2 хв.

In English: «No answer»: Peskov did not answer the question whether Russia is ready to transport Belarusian potash
На русском языке: «Без ответа»: Песков не ответил на вопрос, готова ли РФ перевозить беларусский калий

Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў устрымаўся ад адказу на пытанне, ці гатова Расія ўзяць на сябе транспарціроўку калію з Беларусі, перадае выданне Інтэрфакс. Акрамя таго, ён не адказаў і на пытанне, ці плануе Пуцін абмеркаваць гэтую тэму з Лукашэнкам.

«Я пакіну без адказу вашае пытанне. Адчувальная субстанцыя. Беларусія — наш партнёр, мы яе не кідаем і не кінем», — сказаў Пяскоў.

Беларускія дзяржаўныя СМІ адразу ж пачалі рэтрансляваць ягоныя словы, што «Лукашэнку не кінуць», апусціўшы пры гэтым словы пра перавозку калію.

Нагадаем, учора стала вядома, што з 1 лютага Літва скасоўвае кантракт з дзяржаўнымі чыгункамі на перавозку беларускага калію. Кабінет міністраў Літвы пагадзіўся, што пагадненне паміж Літоўскай чыгункай і «Беларуськаліем» не адпавядае інтарэсам нацыянальнай бяспекі. Пра гэта заявіў міністр транспарту Літвы Марыюс Скуадзіс.

Папярэдні матэрыял
Яблыкі патаннелі, а капуста падаражэла на 280%. Як змяніліся кошты ў Беларусі за год
Наступны матэрыял
У Менску збіраюцца запусціць новы ядзерны рэактар

Iншыя матэрыялы