26 студзеня ў Кіеве пройдзе Марш памяці Героя Нябеснай Сотні Міхася Жызнеўскага і ўсіх беларусаў, загінуўшых за Украіну

4 хв.

26 студзеня ў дзень народзінаў Героя Нябеснай Сотні, Героя Украіны і Беларусі Міхася Жызнеўскага ў Кіеве адбудзецца марш у памяць Міхася і яшчэ больш за 70 беларусаў, што загінулі змагаючыся на баку Украіны з 2014 году.

Міхась Жызнеўскі быў забіты 22 студзеня 2014 г. падчас Еўрамайдану, усяго праз 4 дні яму магло споўніцца 26 год.

26 студзеня ў Кіеве пройдзе Марш памяці Героя Нябеснай Сотні Міхася Жызнеўскага і ўсіх беларусаў, загінуўшых за Украіну

З 2014 года змагаючыся за Украіну загінулі больш за 70 беларусаў, і гэта толькі тыя, чые імёны вядомыя.

Збор удзельнікаў адбудзецца а 15:30-16:00 на Міхайлаўскай плошчы ў Кіеве, пасля чаго людзі пройдуць па маршруце, па якім у 2014 праводзілі ў апошні шлях Міхася Жызнеўскага.

Дзякуй кожнаму, хто зможа далучыцца.

У выпадку паветранай трывогі ўдзельнікі пройдуць да бліжэйшага бомбасховішча — ст.м. «Майдан Незалежнасці».

Усе падрабязнасці тут

Папярэдні матэрыял
Мінімум 5 «шахедаў» за ноч заляцелі ў Беларусь 24 студзеня
Наступны матэрыял
У Беларусі пашыраць меліярацыю Палесся, што прама пагражае ўнікальнай прыродзе рэгіёна

Iншыя матэрыялы