На русском языке:
27 «шахедов» зашли в Беларусь за сентябрь (рекорд за месяц), два были сбиты, а один улетел в Латвию
Паводле інфармацыі «Беларускі Гаюн», на працягу верасня ў паветраную прастору Беларусі зайшлі не менш за 29 расійскіх БЛА, 27 з якіх – гэта расійскія дроны-камікадзэ тыпу «шахед». Дроны заходзілі ў паветраную прастору Беларусі 3, 4, 5, 7, 13, 14, 24 і 26 верасня. Для перахопу 26 з 29 БЛА задзейнічалі дзяжурныя сілы ВПС РБ.
Што ў далейшым адбылося з большасцю з іх — невядома. Частка дронаў вярнулася ва Украіну, а некалькі былі збітыя.
Так, ноччу 5 верасня над Гомелем падраздзяленнем войскаў СПА УС РФ («Зябраўка») быў збіты адзін з «шахедаў». І гэта першы вядомы выпадак знішчэння «шахеда» расійскімі вайскоўцамі, якія знаходзяцца ў Беларусі. У тую ж ноч, яшчэ адзін «шахед» быў збіты знішчальнікам ВПС РБ над Хойніцкім раёнам Гомельскай вобласці.
Гаворачы аб залётах расійскіх БЛА ў Беларусь, варта адзначыць яшчэ некалькі падзей, якія ў верасні адбыліся ўпершыню:
- Фіксаваліся прылёты ў Беларусь расійскіх разведвальных БЛА (БПЛА тыпу Supercam 7 верасня і БПЛА «Арлан» 13 верасня);
- «Шахеды» даляцелі да Гродзенскай вобласці;
- Адзін з «шахедаў», праляцеўшы праз Беларусь, упаў у Латвіі;
- Расійскі БЛА прыляцеў у Беларусь не з Украіны, а з Расіі.
Адзначым, што на дадзены момант няма падстаў меркаваць, што залёты расійскіх БЛА тыпу Shahed-136/131 у Беларусь у бліжэйшы час спыняцца.
Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці за верасень можна азнаёміцца тут (English).