351 «шахед» зайшоў у Беларусь з ліпеня: усе яны зараз на карце Гаюна

4 хв.

На русском языке: 351 «шахед» зашёл в Беларусь с июля: все они теперь на карте Гаюна

Пачынаючы з 19:00 11 ліпеня 2024 года ў Беларусь заляцела як мінімум 356 дронаў розных тыпаў. З іх 351 – гэта расійскія дроны-камікадзэ тыпу «Шахед».

Сёння мы прадстаўляем буйное абнаўленне нашай анлайн-мапы ваеннай актыўнасці ў Беларусі — https://map.hajun.info/

Цяпер на мапе з’явіўся новы раздзел беспілотнікі, які змяшчае час, лакацыі, напрамкі і падрабязнасці па заходах кожнага з 351 «шахеда» і 5 разведвальных дронаў з разбіўкай па днях. Таксама дададзены і ўсе вядомыя месцы выбуху/збіцця/падзення БПЛА ў Беларусі за ўвесь час.

За апошнія 5 месяцаў намі зафіксавана 10 выпадкаў збіцця або падзення «шахедаў» у Беларусі і Латвіі, а таксама 1 выпадак разбурэння будынка ў выніку падзення БПЛА. Выпадкі ж заходу БПЛА ў паветраную прастору Беларусі працягваюць расці (дадзеныя па колькасці заходаў БПЛА ўсіх тыпаў):

  • Ліпень — 9 штук
  • Жнівень — 12
  • Верасень — 30
  • Кастрычнік — 49
  • Лістапад — 151
  • Ужо ў снежні — 105 штук

Акрамя гэтага, за час назірання былі лакацыйна страчаныя 163 дроны — гэта значыць прама зараз дзесьці ў Беларусі могуць валяцца дзесяткі разбітых дронаў.

Гэта і многае іншае глядзіце і аналізуйце на анлайн-мапе.

Калі вы лічыце нашу працу важнай, тыя вы можаце нас падтрымаць праз PayPal або праз крыпту.

Папярэдні матэрыял
ЕС увёў новыя санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі

Iншыя матэрыялы