Распрацоўнік Trello і Jira пачаў блакаваць акаўнты карыстальнікаў з Беларусі

Atlassian
4 хв.

Выданне Dev.by паведамляе, што аўстралійская кампанія Atlassian, распрацоўшчык дадаткаў для кіравання праектамі, сярод якіх Trello, Jira і Confluence, пачала адключаць акаўнты беларусаў у сваіх сэрвісах.

Вядома, што адным з першых блакаванне акаўнтаў у Jira атрымаў невялікі менскі стартап яшчэ 1 снежня.

«1 снежня наш Jira-праект перастаў працаваць. Напісалі ў падтрымку. Нам адказалі, што не працягнулі падпіскі і заблакавалі доступ да сервісу, бо мы з Беларусі, а Jira пачала блакаваць падпіскі на ўсе сервісы з Расіі і Беларусі. З іх ліста зразумела, што калі падпіска была на месяц (лістапад), то сервіс будзе заблакаваны. Для астатніх – да канца аплачанага перыяду», – кажа прадстаўнік менскага стартапа.

У стартапе адзначылі, што кампанія Atlassian не дасылала апавяшчэнняў аб хуткай блакіроўцы і каманда падумала, што сэрвіс проста «зваліўся».

Нагадаем, што ў верасні кампанія паведаміла, што з 31 кастрычніка поўнасцю згортвае бізнес у Беларусі і РФ. Яшчэ раней, у сакавіцкім паведамленні аднаго з адмінаў на сайце Atlassian гаварылася, што «цяпер мы не адклікаем усе існуючыя расійскія і беларускія ліцэнзіі», у тым жа паведамленні прадстаўнік кампаніі пісаў, што яны прыпыняюць дзеянне ліцэнзій для дзяржарганізацый РБ і РФ, якія нейкім чынам прама ці ўскосна падтрымліваюць расейскую агрэсію.

Адзначым таксама, што інфармацыі аб пачатку блакіроўкі акаўнтаў карыстальнікаў з Беларусі, няма ні на сайце, ні ў сацсетках Atlassian.

На русском языке: Разработчик Trello и Jira начал блокировать аккаунты пользователей из Беларуси

Папярэдні матэрыял
Аналаг Revolut для беларусаў, пляцоўка для продажу работ беларускіх мастакоў і платформа для вывучэння беларускай мовы – у аплікацыі «Новая Беларусь»
Наступны матэрыял
Белта выдаліла пост аб разглядзе пытання транслітарацыі геаназваў з беларускай лацінкі на рускую мову

Iншыя матэрыялы