На русском языке:
4 года назад силовики напали на Романа Бондаренко. Он умер в больнице, не приходя в сознание
11 лістапада 2020 г. у 22:17 людзі Лукашэнкі напалі на Рамана Бандарэнку на Плошчы Перамен у Мінску.
У выніку нападзення Раман Бандарэнка загінуў. Забойцы да сённяшняга дня на свабодзе.
Заўтра, 12 лістапада, Дзень памяці Рамана Бандарэнкі. Людзі прыйдуць паставіць свечкі ў:
— Беластоку. 18:00. skwer Wolnej Białorusi 1
— Вільні. 20:00. Mindaugo g.13
— Уроцлаве. 19:00. Rynek,Pręgierz
— Стакгольме. 18:00. Sergels torg
— Любліне. 17:00. Pomnik Unii Lubelskiej
Расследаванне аб тым, што адбылося з Раманам.
Нагадаем, адразу пасля смерці Бандарэнкі МУС назвала людзей у масках, якія яго збілі і выкралі, «неабыякавымі грамадзянамі», і заявіла, што забіты знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. 6 месяцаў калоніі прысудзілі журналістцы Tut.by Кацярыне Барысевіч за публікацыю медыцынскіх дакументаў, якія абвяргаюць гэтую заяву. Урач Арцём Сарокін, які падзяліўся гэтымі дакументамі з журналісткай, атрымаў 2 гады ўмоўна. Яшчэ два прысуды па два гады калоніі вынеслі журналісткам «Белсат» Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай за стрым з плошчы Пераменаў пасля смерці Бандарэнкі. Кацярына Андрэева да гэтага часу за кратамі.
Такім чынам, чатыры чалавекі атрымалі тэрміны за інфармацыю аб смерці Рамана, і ні адзін — за яго забойства.
Крымінальная справа па факце смерці Рамана Бандарэнкі была ўзбуджаная толькі ў лютым 2021 года.Аб ходзе расследавання не паведамлялася, а 16 верасня 2021 года Генпракуратура прыпыніла справу, спаслаўшыся на немагчымасць устанавіць асобу забойцаў. Аднак ініцыятыва BYPOL з гэтым здолела разабрацца.
Дзякуючы атрыманым аўдыёзапісам і білінгу нумароў мабільных тэлефонаў BYPOL удалося дакладна ўстанавіць кола асоб, якія маюць дачыненне да забойства:
- Шакута Дзмітрый Віктаравіч (чэмпіён свету па тайскім боксе і кікбоксінгу)
- Баскаў Дзмітрый Юр’евіч (кіраўнік федэрацыі хакея)
- Эйсмант Наталля Мікалаеўна (прэс-сакратар Лукашэнкі)
- Эйсмант Ганна Міхайлаўна (вядучая спартыўных навін, сястра мужа Наталлі Эйсмант)
- Волчак Павел Уладзіміравіч (хакеіст, член хакейнай каманды Лукашэнкі)
- Волчак Жанета Мікалаеўна (псіхолаг, жонка Паўла Волчака)
- Сарман Сяргей Васільевіч (супрацоўнік САХР)
- Анцюфееў Сяргей Міхайлавіч (супрацоўнік САХР)
- Буйкевіч Алег Ігаравіч (супрацоўнік САХР)
- Савенка Раман Вітальевіч (супрацоўнік САХР)
- Ціманоўскі Яўген Уладзіміравіч (супрацоўнік САХР)
- Куляшоў Руслан Аляксандравіч (супрацоўнік АМАП)
- Крывашэін Раман Аляксандравіч (супрацоўнік АМАП)
- Бабкоў Аляксей Валер’евіч (супрацоўнік Цэнтральнага РУУС Мінска)