49 «шахедаў» зайшлі ў Беларусь за кастрычнік (новы рэкорд), адзін упаў і адзін быў збіты

4 хв.

На русском языке: 49 «шахедов» зашли в Беларусь за октябрь (новый рекорд), один упал и один был сбит

Паводле інфармацыі маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», на працягу кастрычніка ў паветраную прастору Беларусі зайшлі не менш за 49 расійскіх дронаў-камікадзэ тыпу «шахед». Дроны заходзілі ў паветраную прастору Беларусі 3, 7, 11, 15, 16, 17, 18, 20, 21, 26, 27, 28, 29, 30 і 31 кастрычніка.

3 кастрычніка адзін з «шахедаў» упаў і выбухнуў у Калінкавічах, а 20 кастрычніка «шахед» быў збіты сіламі СПА ў Ельскім раёне.

49 «шахедаў» зайшлі ў Беларусь за кастрычнік (новы рэкорд), адзін упаў і адзін быў збіты

З 49-і зафіксаваных БПЛА:

  • 33 вярнуліся ва Украіну;
  • 14 зніклі;
  • 1 упаў;
  • 1 быў збіты.

На дадзены момант няма падставаў меркаваць, што залёты расейскіх БЛА кшталту Shahed-136/131 у Беларусь бліжэйшым часам спыняцца.

Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці за кастрычнік можна азнаёміцца ​​тут.

Папярэдні матэрыял
Ваенная актыўнасць у Беларусі ў кастрычніку 2024 года. Коратка
Наступны матэрыял
Групоўка УС РБ у памежжы з Украінай паменшылася

Iншыя матэрыялы