На русском языке:
Численность ВС РФ в Беларуси не изменилась
Паводле інфармацыі «Беларускага Гаюна», у верасні сітуацыя з расійскім ваенным кантынгентам у Беларусі не змянілася.
УС РФ у Беларусі працягваюць знаходзіцца ў тых жа лакацыях, і ў той жа колькасці, што і раней:
- Аэрадромы «Баранавічы», «Мазыр» («Бокаў») і «Зябраўка» — да 550 чалавек.
- Радыётэхнічны вузел «Баранавічы» і 43-ці вузел сувязі «Вілейка» — да 1450 чалавек.
Таксама ў Беларусі працягваюць працаваць 484-і ваенны следчы аддзел (Клецкі раён) і 313-я ваенная пракуратура гарнізона (Мінск). Колькасць задзейнічанага персанала ў названых структурах будзе вылічацца дзясяткамі чалавек.
Варта адзначыць, што ў канцы верасня, верагодна, адбылася чарговая ратацыя расійскага кантынгенту, размешчанага на аэрадромах «Зябраўка» і «Мазыр» («Бокаў»). Раней ратацыя расійскіх вайскоўцаў фіксавалася ў снежні 2023 г., у сярэдзіне лютага, канцы сакавіка, канцы красавіка, канцы чэрвеня і канцы ліпеня 2024 г. У сярэднім ратацыя адбываецца адзін раз у паўтара месяца.
Усяго ж на 1 кастрычніка 2024 г. «Беларускі Гаюн» ацэньвае колькасць расійскіх вайскоўцаў, якія знаходзяцца ў Беларусі, у ≈2000 чалавек.
Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці за верасень можна азнаёміцца тут (English).