У Жабінцы заўважаны састаў з ваеннай тэхнікай

Фота: topwar.ru. Здымак мае ілюстрацыйны характар.
3 хв.

На русском языке: В Жабинке замечен состав с военной техникой

Сёння раніцай у Жабінцы (Брэсцкая вобл) быў заўважаны эшалон з тэхнікай УС РБ. У складзе эшалона было як мінімум: 5 БМП-2, 1 МТ-ЛБ і адзін грузавы вагон. Вядома, што састаў чакаў лакаматыў для далейшага руху.

У той жа час, мэта перакідкі вайскоўцаў невядомая. МА РБ (пакуль) не паведамляла аб правядзенні якіх-небудзь вучэнняў у Брэсцкай вобласці.

У Жабінцы заўважаны састаў з ваеннай тэхнікай

Нагадаем, што ў раёне в. Сакі (Жабінкаўскі р-н) знаходзіцца «вузел супраціву Кобрынскага ўмацаванага раёна» – адзін з апорных пунктаў так званай «Лініі Хрэніна», якую пачалі ўзводзіць летась. Аб будаўніцтве абʼекта стала вядома яшчэ ў чэрвені 2023 г., а ў кастрычніку яго наведваў Лукашэнка.

Адзначым, што раней у раёне в. Сакі праводзіліся вучэнні з адным з механізаваных батальёнаў Заходняга апераціўнага камандавання – у жніўні і кастрычніку 2023 г.

Такім чынам, перасоўванні могуць звязаны з перакідкай падрадзялення (мотастралковай роты) адной з мех. брыгад Заходняга аператыўнага камандавання для правядзення вучэнняў на базе «Лініі Хрэніна», як гэта адбывалася раней.

Таксама паводле нашай інфармацыі, сёння днём на аэрадром «Асаўцы» (Бярозаўскі р-н) прыляцелі шэсць верталётаў 50-й змешанай авіяцыйнай базы: тры Мі-8 і тры Мі-24.

Папярэдні матэрыял
Лукашэнка дазволіў вайскоўцам прымяняць зброю супраць грамадзян. З 2020 года яны і без яго ўказаў прымянялі яе неаднаразова
Наступны матэрыял
Польшча папярэджвае пра «магчымыя ваенныя дзеянні» у памежжы з Беларуссю? Каментар "Гаюна" па чарговым разгоне ў расійскіх СМІ

Iншыя матэрыялы