На русском языке:
60 российских самолетов и вертолетов в Беларуси? Нет, это ИПСО
Украінскія СМІ разам з некаторымі беларускімі са спасылкай на ўкраінскага вайсковага аглядальніка Кастуся Машавеца паведамілі, што на 5 студзеня ў Беларусі налічвалася 60+ расейскіх самалётаў і верталётаў. Але гэта няпраўда.
Что не так со списком обозревателя?
У зыходным тэксце аглядальніка пазначана, што ў Беларусі прысутнічаюць толькі 3 (тры) самалёты ПКС РФ. Астатнія – гэта штатнае ўзбраенне трох авіяцыйных баз ВПС РБ, прычым разам з вучэбна-баявымі самалётамі/верталётамі.
Пры гэтым, пералічваючы беларускія вайсковыя самалёты, аглядальнік чамусьці толькі выбарачна палічыў вучэбна-баявыя мадэлі, забыўшыся пра Л-39. Магчыма, справа ў тым, што самалёты і верталёты, якія стаяць на ўзбраенні ВПС РБ, – расійскай вытворчасці? І гэта меў на ўвазе аўтар, называючы іх расейскімі? Але не, Л-39 чэшскія.
Акрамя таго, аўтар указвае аб прысутнасці 15-і верталётаў і 7-і самалётаў Су-25 на аэрадроме ў Баранавічах. Гэта таксама няпраўда, бо Су-25 ВПС РБ знаходзяцца на аэрадроме «Ліда», а верталёты пастаянна дыслакуюцца ў Мачулішчах (і адзінкава дзяжураць у Лунінцы).
Актуальныя даныя па ваеннай актыўнасці ў Беларусі глядзіце на нашым сайце і анлайн-мапе.