68-гадовую пенсіянерку з Брэста ўжо 2 месяцы трымаюць пад хатнім арыштам: яе будуць судзіць за надпіс «Не вайне»

Весна
3 хв.

На русском языке: 68-летнюю пенсионерку из Бреста уже 2 месяца держат под домашним арестом: её будут судить за надпись «Нет войне»

Праваабаронцы паведамляюць, што 21 лютага пачнуць судзіць 68-гадовую Коган Людмілу Мікалаеўну. З канца снежня жанчына знаходзіцца пад дамашнім арыштам.

Людмілу Мікалаеўну абвінавачваюць па арт.341 КК РБ (Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці). Выглядае, што крымінальная справа звязана з нанясеннем фламастарам антываенных надпісаў у Брэсце. Раней стала вядома, што яе затрымалі за надпісы на прыпыначным пункце «Не вайне» і «Жыве Беларусь!».

Папярэдні матэрыял
Школьнікам Рэчыцы зладзілі анлайн-сустрэчу са зняволенымі за наркотыкі
Наступны матэрыял
Дзяржкамваенпрам РБ завяршыў чарговы этап выпрабаванняў лёгкага шматмэтавага гранатамётнага комплексу ММ-60 «Сапфір»

Iншыя матэрыялы