На русском языке:
69% молодёжи поддерживают протест и готовы участвовать в политике, 42% видят будущее страны в Балто-Черноморском союзе, а 73% негативно относятся к РФ
«Моладзевы блок» правёў анлайн-даследаванне палітычных поглядаў і каштоўнасцяў беларускай моладзі ва ўзросце 18-35 гадоў з розным узроўнем адукацыі і з усіх рэгіёнаў Беларусі. Даследаванне праводзілася з 16 красавіка па 5 траўня 2022 года і з яго выходзіць, што 82% рэспандэнтаў падтрымліваюць пратэстны рух і толькі 17% — прыхільнікі Лукашэнкі.
Трохі высноў з даследавання:
▪️ Самыя вядомыя палітыкі: Святлана Ціханоўская, Лукашэнка і Віктар Бабарыка. Характэрна, што прыхільнікі ўлады нашмат горш разбіраюцца ў палітычных постацях, чым яе супернікі.
▪️ У знешняй палітыцы большая частка моладзі (42%) бачыць будучыню Беларусі не ў ЕС, а ў Балта-Чарнаморскім саюзе.
▪️ На пытанне як Беларусь павінна была дзейнічаць пасля пачатку вайны ва Украіне, 32% адказалі «Аб’явіць нейтралітэт і вывесці замежныя войскі», яшчэ 25% рэспандэнтаў лічаць, што трэба падтрымаць дзеянні Украіны, але не ўступаць у ваенны канфлікт. А вось сярод прыхільнікаў улады, 52% выказаліся на карысць падтрымкі дзеянняў РФ без уступлення ў ваенны канфлікт Беларусі.
▪️ Сярод краін-суседзяў, самае пазітыўнае стаўленне да Украіны (75%), а горш за ўсё ставяцца да РФ — 73% рэспандэнтаў паказалі негатыўнае стаўленне.
▪️ БРСМ і Офіс Святланы Ціханоўскай — найбольш вядомыя грамадска-палітычныя арганізацыі ў моладзі. Прычым, як і ў выпадку з палітыкамі, працэнт ведаў арганізацый у прыхільнікаў улады нашмат горшы, чым у прыхільнікаў пратэсту.
▪️ Самымі актуальнымі праблемамі названы: невыкананне правоў чалавека (78%), несумленныя выбары (76%) і палітычны крызіс у краіне (71%)
▪️ 90% моладзі прынялі ўдзел у выбарах 2020 года
Больш падрабязна з вынікамі даследавання можна азнаёміцца тут