Лукашэнка вывозіць збожжа з акупаваных тэрыторый Украіны?

mykolaiv.news
2 хв.

In English: Is Lukashenka taking grain out of Ukrainian occupied territories?
На русском языке: Лукашенко вывозит зерно с оккупированных территорий Украины?

2 ліпеня, выступаючы ў Палацы незалежнасці, Лукашэнка заявіў, што нібыта праз Беларусь пачаўся транзіт украінскага збожжа: «Тады я сказаў: «Ну добра, абыдземся. Падавіцеся, як я казаў, гэтымі санкцыямі. Вывозьце бедным збожжа». Чаму вязуць па чайнай лыжцы? Вязуць! Нам ужо перадаплату аддалі чыгунцы. Вязуць. Па чайнай лыжцы», – сказаў ён.

Пры гэтым пра якое менавіта ўкраінскае збожжа ідзе гаворка – не ўдакладнялася. А сёння Міністэрства інфраструктуры Украіны паведаміла, што Украіна не перавозіць праз Беларусь (ці ў Беларусь) ніводнага віду тавараў ніякім з відаў транспарту:

«Заява Аляксандра Лукашэнкі пра вываз украінскага збожжа праз тэрыторыю Беларусі не адпавядае сапраўднасці. Міністэрства інфраструктуры Украіны не падтрымлівае ніякіх адносін з пракрамлёўскай уладай дзяржавы-сатэліта і разлічвае на справядлівы міжнародны суд датычна ўдзелу Беларусі ў ваеннай агрэсіі супраць Украіны».

Такім чынам можна меркаваць, што Лукашэнка прагаварыўся пра пачатак паставак украінскага збожжа не з падкантрольных Украіне тэрыторыі, а з часова акупаваных. Не выключана, што пад гэтай заявай ляжыць і тое, што Лукашэнка проста хоча скарыстацца скрадзеным украінскім збожжам і пусціць яго на патрэбы беларускіх прадпрыемстваў ці камусьці прадаць.

Звяртае на сябе ўвагу і той факт, што пытанне збожжа ўздымалася ім жа і на сустрэчы з Пуціным, 25 чэрвеня, калі Лукашэнка заяўляў, што ні ў Масквы, ні ў Мінска няма праблем з пастаўкамі збожжа і ўгнаенняў на сусветныя рынкі.

Папярэдні матэрыял
БПЦ хоча пабудаваць новы касцёл каля старых могілак ва Уруччы
Наступны матэрыял
На беларуска-ўкраінскай мяжы ўжо тыдзень гарыць лес: дым дайшоў да Ельска.

Iншыя матэрыялы