874 супрацоўнікі энергетычных прадпрыемстваў Беларусі зараз лечацца ад COVID-19

.
2 хв.

На русском языке: 874 работника энергетических предприятий Беларуси сейчас лечатся от COVID-19

Тэлеграм-канал «Белыя Халаты» атрымаў інфармацыю аб захворванні COVID-19 на прадпрыемствах энергетычнай галіны Беларусі па стане на 14 кастрычніка. Паведамляецца, што гэтыя дадзеныя ўтрымліваюцца ў справаздачы ўчорашняй сектаральнай нарады.

На лячэнні, па інфармацыі на ўчорашні дзень, знаходзяцца 874 супрацоўнікі энэргапрадпрыемстваў Беларусі, што складае 4% ад агульнай колькасці актыўных хворых.

874 супрацоўнікі энергетычных прадпрыемстваў Беларусі зараз лечацца ад COVID-19

Горш за ўсё сітуацыя на прадпрыемстве «Мінскэнерга», там зараз хварэе 238 чалавек, за мінулыя суткі +30 новых выпадкаў. Таксама паведамляецца, што адзін супрацоўнік памёр – гэта адбылося на прадпрыемстве «Віцебскэнерга». На гэтым прадпрыемстве 153 хворыя. На «Гомельэнерга» – 141 супрацоўнік з дыягназам COVID-19, на «Магілёўэнерга» – 127. Дыягназ COVID-19 пастаўлены 45 супрацоўнікам «Беларускай АЭС».

Папярэдні матэрыял
Новы пакет санкцый ЕС супраць рэжыму будзе прыняты ў лістападзе
Наступны матэрыял
Супрацоўнікі дзяржкамітэта судовых экспертыз збіралі грошы на новую машыну начальніку

Iншыя матэрыялы