Расгвардыя пераймае досвед унутраных войскаў РБ

5 хв.

У снежні 2023 года падчас візіту ў Беларусь дэлегацыя Расгвардыі, на чале з намеснікам дырэктара Федэральнай службы войскаў нацыянальнай гвардыі Уладзіславам Яршовым, азнаёмілася з абʼектамі ўнутраных войскаў і спецыфікай выкананых імі задач.

Дэлегаты наведалі, у тым ліку, навучальны цэнтр унутраных войскаў, дзе азнаёміліся з матэрыяльнай базай, новым тактыка-штурмавым комплексам і падрыхтоўкай спецпадраздзяленняў.

Расгвардыя пераймае досвед унутраных войскаў РБ

Таксама прадстаўнікі Расгвардыі вывучылі размяшчэнне спецыяльнага атрада хуткага рэагавання і яго структуру, азнаёміліся з узбраеннем і тэхнікай. Ім была прадэманстравана арганізацыя прафесійнай падрыхтоўкі, аператыўна-службовай дзейнасцю СПБТ «Алмаз» і АМАП ГУУС Мінгарвыканкама.

Расгвардыя пераймае досвед унутраных войскаў РБ

У ходзе візіту абмяркоўвалася ўзмацненне ўзаемадзеяння Расгвардыі і ўнутраных войскаў РБ. Быў падпісаны праект плана двухбаковага супрацоўніцтва на 2024 год, у рамках якога запланаваны ўзаемнае навучанне ваеннаслужачых медыцынскіх службаў і спецыялістаў вузкай накіраванасці, дапамога ва ўзмацненні матэрыяльна-тэхнічнай базы і абмен вопытам.

Расгвардыя пераймае досвед унутраных войскаў РБ

Прэс-служба ўнутраных войскаў РБ дала справаздачу аб візіце 31 снежня. Па нашых звестках, візіт праходзіў 26-27 снежня. Дэлегацыя прыляцела ў Беларусь на пасажырскім самалёце Ту-154 (RF-85135), які належыць Расгвардыі.

Папярэдні матэрыял
Навагодні зварот Святланы Ціханоўскай да беларусаў
Наступны матэрыял
Вакацыі для дзяцей - гэта адпачынак, фотасправаздачы са сцяжкамі і фільмы 18+

Iншыя матэрыялы