94 «шахеды» зайшлі ў Беларусь за студзень, 2 — збітыя

4 хв.

На русском языке: Минимум 3 «шахеда» за ночь 2 февраля зашли в Беларусь

Паводле інфармацыі «Беларускага Гаюна», на працягу студзеня ў паветраную прастору Беларусі зайшлі не менш як 94 расійскія дроны-камікадзэ тыпу «шахед». Дроны заходзілі ў паветраную прастору Беларусі 1, 3, 4, 5, 6, 8, 9, 11, 14, 16, 18, 19, 22, 24, 27, 28, 29 і 31 студзеня.

На працягу студзеня як мінімум 3 БПЛА заляцелі наўпрост з РФ, адзін з якіх быў збіты сіламі СПА пад Гомелем, і пад Мазыром яшчэ адзін дрон. Інфармацыі аб пашкоджаннях або ахвярах на зямлі ў выніку падзення шахедаў не паступала.

94 «шахеды» зайшлі ў Беларусь за студзень, 2 — збітыя

94 БПЛА за месяц:

  • 30 вярнуліся ва Украіну і Расію;
  • 62 зніклі;
  • 2 збітыя СПА.

З 2024 года «Беларускі Гаюн» зафіксаваў не менш як 495 заходаў БПЛА ў Беларусь з Украіны і РФ, з якіх 6 зайшлі ўжо ў лютым. За год пацверджана 12 выпадкаў збіцця або падзення «шахедаў» у Беларусі і Латвіі, а таксама 1 выпадак разбурэння будынка ў выніку падзення БПЛА.

На дадзены момант няма падставаў меркаваць, што залёты расійскіх БЛА кшталту Shahed-136/131 у Беларусь бліжэйшым часам спыняцца.

Анлайн-карта Беларускага Гаюна.

Падтрымаць нашу працу.

Папярэдні матэрыял
Не менш за 3 «шахеды» за раніцу 2 лютага зайшлі ў Беларусь
Наступны матэрыял
Мінімум 1 «шахед» ноччу 3 лютага заляцеў у Беларусь

Iншыя матэрыялы