На русском языке:
96% украинцев теперь негативно относятся к Лукашенко, хуже — только к Путину
Украінская сацыялагічная група «Рэйтынг» апублікавала свежыя дадзеныя агульнанацыянальнага апытання сярод украінскай аўдыторыі. Па стане на 26 красавіка 2022 года сярод замежных палітыкаў украінцы лепш за ўсё ставяцца да прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды — 92% апытаных паведамілі аб пазітыўным стаўленні да яго.
А вось лідарам антырэйтынгу прадказальна стаў Пуцін з 98% адмоўнага стаўлення рэспандэнтаў. Другое ж месца з канца заняў Лукашэнка, да якога негатыўна ставяцца 96% украінскіх рэспандэнтаў.
Тут варта сказаць, што яшчэ ў кастрычніку 2019 года яго падтрымка ва Украіне складала каля 67%. І нават пасля фальсіфікаваных выбараў 2020 года, знішчэння грамадзянскай супольнасці і татальных рэпрэсій у Беларусі, ва Украіне паводле апытанняў яго ўсё роўна падтрымлівала 44-45% апытаных.
І толькі пасля пачатку вайны, калі з беларускай тэрыторыі, пры актыўным удзеле таго самага Лукашэнкі, па Украіне паляцелі ракеты і пачалося ўварванне акупацыйных войскаў УС РФ, жыхары Украіны памянялі сваё стаўленне да гэтага персанажа.