«У беларусаў таксама вайна, яны змагаюцца»: Зяленскі сказаў, што больш за 70% беларусаў супраць Расіі, а Крэмль хоча зрабіць Беларусь часткай РФ

Porta a Porta
4 хв.

На русском языке: «У беларусов тоже война, они борются»: Зеленский сказал, что более 70% беларусов против России, а Кремль хочет сделать Беларусь частью РФ

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі даў інтэрвʼю італьянскім журналістам у перадачы Porta a Porta, у якой ён неаднаразова згадаў Беларусь і беларускі народ.

Італьянскія журналісты задалі прэзідэнту Украіны пытанне:

Спадар прэзідэнт, вы лічыце, што Беларусь страчана? Гэтая краіна разам з Расіяй? Ці там можа нешта змяніцца?

І вось, як адказаў Зяленскі: «Я не лічу, што Беларусь – гэта Расея. Расія робіць усё, каб зрабіць з Беларусі Расію… Нават не так, яны іх не паважаюць… каб зрабіць яе часткай Расіі, каб там усім кіраваць, узброенымі сіламі… бо ў іх там ужо ў шмат якіх інстытуцыях ужо ёсць свае людзі, якія кіруюць тымі ці іншымі працэсамі.

Але людзі, больш за 70% людзей, насельніцтва Беларусі, якія сёння супраць Расіі, якія засмучаныя вайной, якія падтрымліваюць Украіну. І гэта ўжо вялікая розніца. Гэта сведчыць аб тым, што нягледзячы на інфармацыйную палітыку, нягледзячы на якія-небудзь наратывы, беларусы змагаюцца. Яны змагаюцца. Гэта цяжка, калі па тэлебачанні, у інтэрнэце, у газетах кажуць, што Расея – твой брат, а Украіна – вораг.

Цяжка жыць у гэтым наратыве, але яны змагаюцца, і я лічу, што беларускае грамадства застанецца незалежным. Гэта складана, гэта таксама вайна: у іх няма ахвяр, але ёсць страчаныя людзі, якім прамылі мазгі. Гэта таксама вайна, таксама вайна за незалежнасць, за свабоду слова, свабоду выбару. Гэта вялікая вайна за тыя самыя каштоўнасці. Таму яны разумеюць, што яны могуць быць наступнымі, людзі дакладна там разумеюць. Яны, Малдова, ці краіны Балтыі – хто наступны? Яны змагаюцца, ім цяжка».

Уладзімір Зяленскі сказаў, што 70 працэнтаў насельніцтва Беларусі настроена супраць Расіі. Паводле слоў прэзідэнта Украіны, Беларусь звязана з Расіяй, і Масква хоча ўключыць яе ў свой склад.

Папярэдні матэрыял
Лукашэнка прыехаў у прэзідэнцкую клініку ў Драздах. Праз 2 гадзіны яго картэж адтуль з'ехаў.
Наступны матэрыял
Лукашэнка не з'явіўся на Дні дзяржаўнага сцяга

Iншыя матэрыялы