На русском языке:
Власти Киева подтвердили, что памятник Жизневскому снесли по их распоряжению
Выданне «Радыё Свабода» атрымала дадзеныя ад дэпартамента культуры КМДА, што помнік Герою Украіны, які загінуў падчас Рэвалюцыі Годнасці, беларусу Міхаілу Жызнеўскаму знеслі як «абʼект, які не меў статусу культурнай спадчыны».
Нагадаем, што помнік Міхасю Жызнеўскаму быў усталяваны ў лістападзе 2014 г. на рагу вул. Грушэўскага, недалёка ад меркаванага месца яго гібелі (22 студзеня 2014 г.) падчас Еўрамайдану.
У 2017 годзе Жызнеўскі быў пасмяротна ўдастоены звання Герой Украіны. Зорку Героя Украіны тагачасны прэзідэнт Пётр Парашэнка перадаў бацькам Міхаіла.
Пазней помнік Жызнеўскаму быў дэмантаваны і знік, толькі сёлета актывісты знайшлі яго ў кустах, а на месцы ўсталявання помніка зʼявіўся мемарыял героям-кіяўлянам.
26 студзеня 2024 года Міхасю магло споўніцца 35 гадоў.