ТАСС
4 хв.

In English: Exchange of captives was held at Homel airport?
На русском языке: Обмен пленными проходил через аэропорт «Гомель»?

Учора стала вядома пра абмен 215 вайскоўцаў УСУ на палітыка Віктара Медведчука і 55 вайскоўцаў ВС РФ. Ёсць усе падставы сцвярджаць, што лагістыка палонных адбывалася праз аэрапорт «Гомель».

Якія факты на гэта паказваюць?

▪️ Крамлёўскае агенцтва ТАСС апублікавала відэа прылёту на ваенны аэрадром Чкалаўскі транспартнага самалёта (бартавы нумар – RA-76669), які даставіў 55 вайскоўцаў УС РФ і непрызнаных ЛДНР. Мы паведамлялі, што, паводле нашых звестак, борт са згаданым нумарам 21 верасня прызямліўся ў аэрапорце «Гомель» у 14:40, і паляцеў у 22:30 таго ж дня.

▪️ Учора ў Гомельскай вобласці назіралася актыўнасць міліцыі: былі выстаўленыя дадатковыя патрулі. Хутчэй за ўсё, для забеспячэння таямніцы правядзення працэдуры абмену.

▪️ Паводле інфармацыі выдання «Флагшток», персанал аэрапорта «Гомель» быў ізаляваны ў будынку аэрапорта падчас правядзення працэдуры абмену палоннымі.

▪️ Выданне «Флагшток» таксама звярнула ўвагу, што на відэа абмену палонных, якое распаўсюдзілі ўкраінскія ўлады, можна ідэнтыфікаваць памежны пераход «Новая Гута – Новыя Ярылавічы» (адлегласць ад аэрапорта «Гомель» – 70 кіламетраў).

Такім чынам, можна канстатаваць, што транспартны самалёт (бартавы нумар – RA-76669) даставіў у аэрапорт «Гомель» групу палонных вайскоўцаў УСУ, пасля чаго быў праведзены абмен. Гэты ж борт павёз палонных вайскоўцаў УС РФ.

Папярэдні матэрыял
Валерый Сахашчык запусціў працэдуру выхаду з расійскага грамадзянства
Наступны матэрыял
У офісе ўладальнікаў «Офис чистоты и вкуса» сёння быў ператрус

Iншыя матэрыялы