Абвешчаны збор сродкаў на дапамогу сям’і былога «каліноўца» Васіля Верамейчыка

3 хв.

На русском языке: Объявлен сбор средств на помощь семье бывшего «калиновца» Василия Веремейчика

Андрэй Стрыжак паведаміў, што да BYSOL звярнулася сям’я былога байца палка Каліноўскага Васіля Верамейчыка, якога сілком вывезлі ў Беларусь.

Жонка Васіля — Яўгенія паведаміла, што Украіна забараніла ўезд яе мужу на сваю тэрыторыю, пасля гэтага ён спрабаваў легалізавацца ў ЕС, аднак Літва прызнала яго пагрозай нацбяспекі з-за таго, што ў 2010-16 гг. ён служыў ва УС РБ, і выдала забарону на ўезд у Еўрасаюз тэрмінам на 30 месяцаў.

Яўгена просіць дапамагчы, каб аказаць юрыдычную дапамогу яе мужу — неабходныя буйныя сумы на адвакатаў у некалькіх краінах і сродкі на перадачы.

Падтрымаць можна тут

З Беларусі на сайт BYSOL трэба заходзіць толькі праз VPN.

Важна: у сувязі з абвінавачваннямі ў экстрэмізме, каманда фонду BYSOL заклікае карыстацца для пераводу сродкаў карткамі, выпушчанымі еўрапейскімі банкамі, альбо данаціць праз міжнародную сістэму PayPal (але не праз прывязаныя карты).

Папярэдні матэрыял
"Каліноўца" Верамейчыка даставілі ў Беларусь увечары 14 лістапада пад канвоем з 3-х чалавек
Наступны матэрыял
38 «шахедаў» заходзілі ў Беларусь за суткі (абсалютны рэкорд), мінімум 1 збіты

Iншыя матэрыялы