38 «шахедаў» заходзілі ў Беларусь за суткі (абсалютны рэкорд), мінімум 1 збіты

7 хв.

На русском языке: 38 «шахедов» заходили в Беларусь за сутки (абсолютный рекорд), минимум 1 сбит

За апошнія суткі 24-25 лістапада зафіксавана як мінімум 38 заходаў расійскіх дронаў-камікадзэ тыпу «шахед» у Беларусь з Украіны, што з’яўляецца абсалютным сутачным рэкордам за ўсю гісторыю маніторынгу.

Як мінімум адзін шахед даляцеў да Мазыра. Былі дзесяткі праходаў праз «беларускі калідор», а таксама не менш за 3 разы шахеды заляталі ў Гомельскі раён у раёне памежнага пераходу Новая Гута.

Першы заход быў у 13.48 24.11 у раён Камарына і далейшы выхад на Прыпяць у 14:11. Далей шахеды заляталі ў Беларусь у: 14:04, 14:30 (2х дроны), 14:34 (2х), 21:56, 22:58, 23:06, 23:08, 23:30, 05:03, 05:11, 05:15, 05:29, 05:30, 05:40, 05:55 (2x), 05:55 (3x), 06:28 (4x), 06:30, 07:10, 07:24, 07:53, 07:55 (2x), 07:55 (2x), 08:08 (2x), 08:39 (2x), 08:49 (2x).

38 «шахедаў» заходзілі ў Беларусь за суткі (абсалютны рэкорд), мінімум 1 збіты

Варта адзначыць, што шахед, які заляцеў з Прыпяці ў Беларусь у 23:08, далей пайшоў на Нароўлю і да 00:05 дасягнуў прыгарада Мазыра. Далейшы яго лёс невядомы. Аднак не выключана, што ён быў збіты сіламі СПА УС РБ каля гадзіны ночы.

За апошнія суткі дзяжурная авіяцыя ВПС РБ паднімалася і лётала на паўднёвы ўсход краіны 4 разы: у 15:20-16:30, 23:40-01:30, 07:00-09:00 і ў 09:00-10:30.

Сярод 38 зафіксаваных заходаў дакладна пацверджаны вяртанне ў паветраную прастору Украіны толькі 9 штук. Паветраныя сілы УСУ паведамілі, што паводле іх звестак лакацыйна быў страчаны 71 БПЛА, і 1 дакладна паляцеў у Беларусь.

З 11 ліпеня на тэрыторыю Беларусі заляцеў як мінімум 221 «шахед».
– 16 ліпеня дрон упершыню ўпаў у Беларусі ў 55 км ад Бабруйска.
– Уначы 29 жніўня знішчальнік ВПС РБ упершыню за ўвесь маніторынг збіў «шахед» над Беларуссю.
– Уначы з 4 на 5 верасня ў Гомельскім раёне збівалі «шахеды». Адзін з іх упаў на цагляны склад у жылой забудове Гомеля.
– 3 кастрычніка адзін з дронаў выбухнуў над Калінкавічамі.
– 20 кастрычніка «Беларускі Гаюн» зноў зафіксаваў збіццё «шахеда» сіламі СПА над Ельскім раёнам.

Усяго ж з ліпеня зафіксавана не менш як 7 дрон-камікадзэ, якія ўпалі (адзін з іх – у Латвіі).

Папярэдні матэрыял
Абвешчаны збор сродкаў на дапамогу сям'і былога «каліноўца» Васіля Верамейчыка
Наступны матэрыял
Сёстры манастыра, які падтрымлівае расійскую агрэсію, зноў прыехалі на заробкі ў Польшчу.

Iншыя матэрыялы