In English:
Are propagandists close to Lukashenka running away from him? One of them has been living in Mexico for several months
На русском языке:
От Лукашенко бегут приближённые пропагандисты? Одна из них уже несколько месяцев живёт в Мексике
Звярнулі мы тут увагу, што ў закрытым Instagram-акаўнце адной з самых набліжаных да Лукашэнкі прапагандыстак АНТ – Наталлі Стэльмах – сказана, што яна пераехала ў Мексіку, дзе вучыць іспанскую і спазнае духоўнасць.
Цікава, але, вядома, напісанаму людзьмі, для каго хлусня – гэта прафесія, таму верыць нельга. Таму закрыты акаўнт рэзка стаў адкрытым і выходзіць, што так, яна сапраўды ўжо як мінімум некалькі месяцаў жыве ў Мексіцы, пра што актыўна расказвае сваім падпісчыкам.
Інстаграм Наталлі Стэльмах
Інстаграм Наталлі Стэльмах
Інстаграм Наталлі Стэльмах
Тут трэба сказаць, што гэтая Наталля не пра кароў рэпартажы рабіла, а мела практычна прамы «доступ да састарэлага цела». Гэта яна ў 2020 годзе была сувядучай ў праграме «Двое з палаца», у якой паказвалі, як прайшоў дзень у Лукашэнкі. Вяла прамыя эфіры з ягоных мерапрыемстваў, а калі браць шырэй, то 9 з 10 яе «рэпартажаў» на сайце АНТ – пра Лукашэнку. Дарэчы, апошні з яе «шэдэўраў» быў апублікаваны 9 сакавіка 2022 года.
І нешта нам падказвае, што менавіта вось такія «сыходы» могуць сказаць аб рэальным стане ўнутры рэжыма на шмат больш, чым любыя інсайды.
Але калі вам вядомыя падрабязнасці – вы ведаеце куды напісаць: @Motolko_bot