На русском языке:
От создателей ДзеЧат – проект Dze.News: лента новостей регионов по категориям, где отображаются публикации за последние 24 часа
Мы доўга думалі (паўтара гады, мусіць) і, нарэшце, можам паказаць для ўсіх новы праект Dze.News. Гэта ў нейкім сэнсе перараджэнне канцэпцыі dze.chat, толькі зараз мы гаворым пра каналы, якія расказваюць лакальныя/мясцовыя навіны.
Гэта карта, дзякуючы якой можна будзе знайсці каналы ў канкрэтным рэгіёне або дадаць ужо існуючыя ці новыя, якіх яшчэ няма на мапе.
Гэта стужка (ці стужкі) навін, дзе адлюстроўваюцца публікацыі за апошнія 24 гадзіны. Цяпер ёсць наступныя катэгорыі:
⁃ Лакальныя. Гэта ўсё вядомыя незалежныя рэгіянальныя каналы, якія пішуць пра мясцовыя навіны. Калі ведаеце пра такія каналы, якіх няма на карце – дадаеце праз форму «+ дадаць канал» зверху справа, мы праверым і дадамо яго.
⁃ Адукацыя. Тут будуць каналы, якія часцей за ўсё маюць дачыненне да нейкай установы адукацыі (цяпер ёсць ВНУ, але могуць быць і школы/гімназіі, дзіцячыя сады, каледжы і ССНУ) і расказваюць тыя навіны, якія могуць быць цікавыя як навучэнцам, так і выкладчыкам або бацькам вучняў/студэнтаў.
⁃ Павестка рэжыму. Гэта найчасцей тыя каналы, якія створаны па разнарадцы выканкамаў у кожным раёне, дзе пішуць нікому не цікавыя пасты, і чытае іх чалавек 15 ад сілы. Але па гэтых каналах якраз добра разыходзяцца наратывы, якія спрабуюць закінуць у рэгіёны.
⁃ Ваенная прапаганда. Мы сабралі, мусіць, самую поўную падборку каналаў, звязаных з Міністэрствам Абароны РБ, і якія з год-паўтары назад прымусілі завесці ў розных вайсковых часцях.
Калі вы бачыце, што дзесьці на карце няма каналаў па якой-небудзь з катэгорый, смела дадавайце праз форму – каманда dze.news прагледзіць і пасля праверкі дадасць (змены стануць адлюстроўвацца на карце на працягу пары гадзін).
Таксама можна сфармаваць сваю ўласную стужку навінаў, як у твітэры, калі аўтарызавацца праз акаўнт у тэлеграм (можна выкарыстоўваць не асноўны, а любы левы, заведзены на віртуальны нумар). Сайт dze.news не захоўвае ніякіх дадзеных, усё ідзе праз афіцыйны акаўнт тэлеграма.
Мы адкрыты для прапаноў і ідэй. Дасылайце іх нам праз форму зваротнай сувязі ў раздзеле «Пра нас».
Увогуле, прадстаўляем вашай увазе https://dze.news, і няхай незалежных рэгіянальных каналаў і медыя стане больш!