Марфу Рабкову прыгаварылі да 15 гадоў зняволення, яшчэ 9 палітвязняў – да 79 гадоў у суме. Пасля «суда» затрымалі родных палітвязняў і дыпламатаў з ЕС

Скриншот из госТВ
5 хв.

In English: Marfa Rabkova was sentenced to 15 years in prison, and 9 other political prisoners were sentenced to a total of 79 years. After the «trial» the relatives of political prisoners and EU diplomats were arrested
На русском языке: Марфу Рабкову приговорили к 15 годам заключения, ещё 9 политзаключённых – к 79 годам в сумме. После «суда» задержали родных политзаключённых и дипломатов из ЕС

Марфу Рабкову прыгаварылі да 15 гадоў зняволення, яшчэ 9 палітвязняў – да 79 гадоў у суме. Пасля «суда» затрымалі родных палітвязняў і дыпламатаў з ЕС

Палітвязні на «судзе» 25 красавіка / Скрыншот з дзяржТВ

Сёння прайшлі суды над палітвязнямі – актывістамі анархічнага руху «Рэвалюцыйнае дзеянне», каардынатаркай «Вясны» Марфай Рабковай і валанцёрам «Вясны» Андрэем Чапюком. Людзі атрымалі тэрміны ад 5 да 17 гадоў, перадае «Вясна».

Суд у закрытым рэжыме доўжыўся чатыры з паловай месяцы. Прыгаворы 6 верасня агучыў суддзя Сяргей Хрыпач. Яны супалі з тым, што запрасіў пракурор Раман Бізюк.

  • Аляксандру Францкевічу – 17 гадоў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму і штраф у памеры 700 базавых велічыняў (22 400 беларускіх рублёў ці больш за 8 800 даляраў);
  • Акіхіру Гаеўскаму-Ханадзе – 16 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 700 базавых велічыняў (22 400 беларускіх рублёў ці больш за 8 800 даляраў);
  • Марфе Рабковай – 15 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф у памеры 700 базавых велічыняў (22 400 беларускіх рублёў ці больш за 8 800 даляраў);
  • Аляксею Галаўко – 12 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 700 базавых велічыняў (22 400 беларускіх рублёў ці больш за 8 800 даляраў);
  • Паўлу Шпетнаму, Мікіце Дранцу, Аляксандру Казлянку, Андрэю Чапюку – па 6 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 500 базавых велічыняў (16 000 беларускіх рублёў ці больш за 6 300 даляраў);
  • Андрэю Марачу, Данілу Чулю – па 5 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 500 базавых велічыняў (16 000 беларускіх рублёў ці больш за 6 300 даляраў).

Марфу Рабкову прыгаварылі да 15 гадоў зняволення, яшчэ 9 палітвязняў – да 79 гадоў у суме. Пасля «суда» затрымалі родных палітвязняў і дыпламатаў з ЕС

Марфа Рабкова / Фота: Вясна-96

Абвінавацілі ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання, якое з'явілася праз 8 месяцаў пасля затрымання

Працэс праходзіў у закрытым рэжыме. Палітвязняў абвінавацілі ў арганізацыі, кіраўніцтве ці ўдзеле ў анархісцкіх групах: «Рэвалюцыйнае дзеянне», «Народная самаабарона», «Революцiйна дiя», і судзілі за падзеі перыяду 2016-2020 гадоў.

Пры гэтым інтэрнэт-рэсурсы «Революционное действие / Народная самооборона / Революцiйна дiя» МУС прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем 2 лістапада 2021 года, то бок, праз 8-15 месяцаў пасля затрымання ўсіх дзесяцёх фігурантаў справы. Нягледзячы на гэта, іх абвінавачвалі ў «стварэнні і ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні».

На паседжанне прыехаў Азаронак, каб здзекавацца з людзей.

Марфу Рабкову прыгаварылі да 15 гадоў зняволення, яшчэ 9 палітвязняў – да 79 гадоў у суме. Пасля «суда» затрымалі родных палітвязняў і дыпламатаў з ЕС

Наста Лойка

Пасля «суда» сілавікі затрымалі некалькі родных палітвязняў і праваабаронцу Насту Лойку. Акрамя таго, былі затрыманы дыпламаты з ЕС. Відавочцы сцвярджаюць, што на «суд» прыехаў адыёзны прапагандыст Рыгор Азаронак.

У сваёй характэрнай манеры ён прыставаў да людзей і правакаваў іх. Пасля таго, як сілавікі затрымалі дыпламатаў, Азаронак здымаў затрыманых дыпламатаў, смяяўся і пытаўся: «Як вам?!»

Папярэдні матэрыял
Ад стваральнікаў ДзеЧат – праект Dze.News: стужка навінаў рэгіёнаў па катэгорыях, дзе паказваюцца публікацыі за апошнія 24 гадзіны.
Наступны матэрыял
«Беларусы цяпер будуць мець сваіх прадстаўнікоў пры Савеце Еўропы»: СЕ стварае кантактную групу па Беларусі

Iншыя матэрыялы