Ад Віцебска да Мазыра: Пры праездзе воінскіх эшалонаў чыгунку ахоўваюць АМАП і вайскоўцы

pexels.com
Эксклюзіў
5 хв.

На русском языке: От Витебска до Мозыря: При проезде воинских эшелонов ЖД охраняют ОМОН и военнослужащие

У апошнія тыдні рэдакцыя атрымлівае ўсё больш паведамленняў аб прыцягненні да аховы чыгуначных шляхоў АМАПа, міліцыі, ДАІ, вайскоўцаў, а таксама ўзброеных людзей без апазнавальных знакаў.

Пасты аховы арганізуюць пад чыгуначнымі мастамі і на пераездах падчас руху воінскіх эшалонаў. «Ахоўнікі» узброены аўтаматамі, а часам і падствольным гранатамётамі.

Прычын узмацнення можа быць некалькі:
— Спроба перашкодзіць фіксаваць рух эшалонаў, у тым ліку, з расейскай ваеннай тэхнікай.
— Боязь перад магчымымі дыверсіямі з боку «рэйкавых партызан».

Ахову заўважаюць па ўсім шляху прытрымлівання эшалона, а асабліва ў наступных лакацыях:

▪️ Мінск. Чыгуначны мост над Партызанскім праспектам ахоўвае АМАП.
▪️ Мінск. Пешаходны мост над чыгуначным шляхам шляхам каля вул. Ротмістрава.
▪️ Орша. Каля вакзала перыядычна заўважаюць салдат у ваеннай форме без апазнавальных знакаў.
▪️ П. Бобр, Крупскі р-н. Чыгуначны пераезд праз трасу Р62 ахоўваюць 5-6 чалавек у светла-зялёнай форме са зброяй, побач стаіць УАЗ «Патрыёт» белага колеру.
▪️ Печы, Барысаў. На чыгуначнай станцыі Печынскі стаялі 2 АМАПаўцы, мост над палатном падчас праезду воінскага эшалона перакрывала ДАІ.
▪️ Віцебск. Пераезды па дарозе эшалона з пасажырскімі вагонамі «РЖД» з боку Смаленска пад аховай ДАІ, міліцыі з аўтаматамі і вайскоўцаў.
▪️ Баранавічы. Уздоўж чыгуначных шляхоў расстаўленыя патрулі. Пры набліжэнні да чыгуначных шляхоў удалечыні ад станцый у людзей запытваюцца дакументы.
▪️ Мазыр. Уздоўж шляхоў ад Калінкавічаў да самага Ельска расстаўлена ахова.
▪️ Віцебск. Недалёка ад чыгуначнага вакзала фарміраваўся састаў з ваеннай тэхнікай, на падыходах была расстаўлена ахова з аўтаматамі з падствольнымі гранатамётамі.
▪️ Барысаў. Расстаўлялася ахова на ўсіх пераездах эшалона з тэхнікай, у некаторых месцах нават раскладвалі шыпы.
▪️ Баранавічы. Пры праходзе эшалона з боепрыпасамі перакрываліся масты.

Заўважылі рух воінскага эшалона? Паведамляйце ў @HajunBYbot.

Папярэдні матэрыял
Праверка бомбасховішчаў, раздача «мабілізацыйных прадпісанняў» і позвы для яўкі ў ваенкамат: дадзеныя з 4-х абласцей краіны
Наступны матэрыял
Украіна вывесіла на мяжы з Беларуссю бел-чырвона-белыя сцягі

Iншыя матэрыялы