Адбылася прэм’ера фільму Маргарыты Ляўчук, які адкажа на пытанне: «што насамрэч не так з колерамі лукашэнкаўскага сцягу?»

Белсат
4 хв.

На русском языке: Состоялась премьера фильма Маргариты Лявчук, который ответит на вопрос: «что на самом деле не так с цветами флага Лукашенко?»

Фільм «Кроў на траве» — гэта сказ пра візуальны гвалт дзяржаўнай сімволікай з пункту гледжання дызайнераў, стылістаў, урбаністаў, а таксама былых палітзняволеных беларусаў.

У фільме закранаецца і сапраўдная гісторыя чырвона-зялёнага сцяга, які з’явіўся толькі пасля Другой сусветнай вайны, а створаны быў людзьмі, што былі зусім не на «светлым» баку. Дарэчы, аспекты гэтай гісторыі замоўчвае, альбо скажае прапаганда, ды і з паходжаннем арнаменту там зусім не ўсё так, як яны любяць распавядаць.

P.S. а «Кроў на траве» – гэта словы, якімі сын адной з былых палітвязынак апісвае лукашэнкаўскі сцяг.

Прэм’ера фільму адбываецца проста зараз і можна глядзець тут.

Папярэдні матэрыял
Пракурор патрабуе прызначыць Эдуарду Бабарыку 10 гадоў калоніі
Наступны матэрыял
Прыгожын у Беларусі, ПВК «Вагнер» - не, але працы пад Асіповічамі ідуць: Высновы «Беларускага Гаюна» пра падзеі апошніх дзён

Iншыя матэрыялы