Адмаўляюць тармазы, не працуе аўтапілот: пілоты распавялі, што не так з самалётамі «Белавія»

motolko.help
Эксклюзіў
15 хв.

In English: Brakes are failing, autopilot is not working: Pilots told what’s wrong with Belavia aircraft
На русском языке: Отказывают тормоза, не работает автопилот: Пилоты рассказали, что не так с самолетами «Белавиа»

У рэдакцыю «МатолькаДапамагі» даслалі дэталёвую статыстыку (шматлікіх) збояў, якія здарыліся на самалётах беларускай «Белавія» за апошнія чатыры месяцы – аказваецца, за гэты час пілоты скардзіліся на тэхнічны стан самалётаў як мінімум 63 разы. Сярод праблем адзначалася як нешта неістотнае – накшталт паломкі кандыцыянера ў салоне, так і даволі сурʼёзныя збоі. Напрыклад, у некаторых самалётах «Белавія» адмаўляўся працаваць аўтапілот. Расказваем, што яшчэ мы даведаліся.

Колькі ўсяго самалётаў у «Белавія» і колькі з іх - «праблемныя»

Паводле афіцыйнай інфармацыі паветраны флот «Белавія» на дадзены момант налічвае 29 суднаў:

  • 1 — Boeing 737-8 MAX;
  • 9 — Boeing 737-800;
  • 1 — Boeing 737-500;
  • 3 — Boeing 737-300;
  • 3 — Embraer 195-E2;
  • 7 — Embraer 195;
  • 5 — Embraer 175;

Аднак на самай справе самалётаў у беларускага авіяперавозчыка куды менш – натуральна, у «Белавіі» пра гэта не хочуць распаўсюджвацца. Як толькі кампанія пачала вяртаць барты лізінгадаўцам, на яе афіцыйным сайце «раптам» знікла старонка «Парк паветраных суднаў» (хоць яна па-ранейшаму даступная праз URL). Пазней, у студзені 2022-га, «Белавія» перастала публікаваць даныя аб складзе флоту і ў сваім бартавым часопісе «OnAir». Апошнім разам старонка, прысвечаная парку паветраных суднаў, была апублікаваная ў часопісе, датаваным снежнем 2021-га.

Але мы ведаем: насамрэч, на ліпень 2022-га, у распараджэнні «Белавія» знаходзіцца не 29, а ўсяго 13 самалётаў (плюс, яшчэ тры ўрадавыя судны, якія таксама зарэгістраваны на «Белавія»). З іх:

  • 1 — Boeing 737-8 MAX;
  • 5 — Boeing 737-800;
  • 2 — Boeing 737-300;
  • 4 — Embraer 195;
  • 1 — Embraer 175;

Вывучыўшы статыстыку, мы высветлілі, што за апошнія чатыры месяцы пілоты скардзіліся на 11 самалётаў «Белавія». Менш за ўсё праблем фіксавалі ў бартоў маркі Embraer – усяго іх было сем. Рэкардсменамі па колькасці праблем сталі амерыканскія самалёты маркі Boeing – мінімум 56 выпадкаў збояў.

Адмаўляюць тармазы, не працуе аўтапілот: пілоты распавялі, што не так з самалётамі «Белавія»

Скаргі пілотаў Белавія з 1 красавіка па 20 ліпеня / motolko.help

Зафіксуем і мы: атрымліваецца, што ў 11 з 13 пасажырскіх бартоў авіякампаніі ёсць праблемы. Гэта значыць, што 85% парка «Белавія», як мінімум, не ў ідэальным стане, як максімум – у шэрагу бартоў ёсць больш чым сур’ёзныя праблемы.

Не працуюць тармазы і аўтапілот – што не так з боінгамі «Белавія»

Калі вы хоць раз лёталі «Белавіяй», вас, у прынцыпе, не здзівіць інфармацыяй, што на бартах гэтага авіяперавозчыка пілоты бачылі непрацоўныя кандыцыянеры і прыбіральні, непрацуючае асвятленне ў туалетным пакоі ці багажныя паліцы, якія не адчыняюцца. Акрамя таго, пілоты скардзіліся на стан і працу рамянёў бяспекі, праблемы з сядзеннямі, зламаны на кухні самалёта кран. Фіксавалі праблемы з абаграваннем шкла, непаладкі ў кіраванні радыёстанцыяй, збоі ў працы GPS (гэта без уліку тых выпадкаў, калі ў працу GPS умешваліся расійскія вайскоўцы) – і нават перабоі ў працы адной з фар самалёта. Але ўсё гэта, па сутнасці, – дробязі.

Далей – спіс рэальна сур’ёзных праблем самалётаў «Белавія», пра якія паведамляюць пілоты:

— Няспраўнасць аўтапілота (гэта значыць, што аўтапілот альбо не хацеў працаваць зусім, альбо працаваў з перабоямі) – зафіксаваная двойчы за чатыры месяцы.
Няспраўнасць паліўнай сістэмы – двойчы за чатыры месяцы.
— Заўвагі па кіраванні самалётам.
— Праблемы з працай навігацыйных баз дадзеных FMS, FCP.
Заўвагі па працы сістэмы Anti-Skid (гаворка пра сістэму тармажэння – гэта значыць у самалётаў былі праблемы з тармазамі).
— Няспраўнасць APU (гэта дапаможная сілавая ўстаноўка, якая дапамагае працы рухавіка самалёта).
Праблемы з запускам рухавіка.

Адмаўляюць тармазы, не працуе аўтапілот: пілоты распавялі, што не так з самалётамі «Белавія»

Сурʼёзныя скаргі з самалётамі «Белавія». / motolko.help

А таксама:

– Заўвагі па працы сістэмы наддува (гэта сістэма, дзякуючы якой пасажыры могуць нармальна дыхаць на борце, а сам самалёт не раздзірае ў паветры ад розніцы ціску).
– Праблемы з электрычнай сістэмай самалёта;
– Адмова FMC (гэта значыць адмова камп’ютара, які кіруе палётам).
– Праблемы са стабілізатарам;
– Заўвагі па «авіягарызонце» камандзіра (прыбор, які дапамагае пілоту выконваць палёт)
– Заўвагі па стане ўнутранага левага кола (шасі).
– Заўвага па сігналізацыі табло ў пасажырскай кабіне (груба кажучы, на панэлі пілота былі праблемы з адлюстраваннем інфармацыі).
– Заўвагі па кіраванні пярэдняй стойкай (шасі).
– Праблемы з тармазной сістэмай.
– Таксама адзін з пілотаў паведаміў: «Пры наборы эшалона на самалёце адбылася адмова падачы электрасілкавання на шыну: «Transfer bus switch Off». Пілоты былі змушаныя запусціць APU (дапаможную сілавую ўсталёўку) і працягнуць палёт з ёй».

«Найгоршы борт – легендарны танкалёт Wargaming»

Абсалютны рэкардсмен па скаргах сярод боінгаў «Белавія» – Boeing 737-300 з рэгістрацыйным нумарам EW-254PA. Гэта той самы знакаміты Boeing у размалёўцы World of Tanks, які ІТ-кампанія Wargaming перафарбавала яшчэ ў 2016-м. За апошнія чатыры месяцы на гэты самалёт скардзіліся ажно 15 разоў (а сама кампанія прадала свой бізнес у Беларусі, але гэта ўжо іншая гісторыя).

EW-254PA з’яўляецца самым старым самалётам у парку «Белавія» – ён выконвае палёты з 1993-га, гэта значыць яму ўжо 29 гадоў. У Беларусь боінг прыйшоў у 2008-м, яшчэ ў 2018-м «Белавія» планавала вывесці борт з эксплуатацыі, але планы змяніліся – выкарыстанне боінга працягнулі яшчэ на год, да 2019-га. Ідзе 2022-гі, а «танкалёт» так і лятае ў беларускім небе.

Самалёт жадалі перафарбаваць перафарбаваць назад, бо дамова на рэкламу World of Tanks даўным-даўно скончылася, а прадаць яны яго не могуць. Пагаворваюць, Боінг да гэтага часу не перафарбаваны ў стандартную ліўрэю кампаніі з-за фінансавых цяжкасцяў «Белавія» (перафарбаваць борт – працэдура нятанная). Тут трэба сказаць і, што ў 2018-м здарылася яшчэ адна калабарацыя авіякампаніі і кампʼютарнай гульні – але ўжо на іншым самалёце. Гаворка пра Embraer 190-200LR з рэгістрацыйным нумарам EW-400PO – для гэтага борта рэкламны дагавор быў заключаны на пяць гадоў.

Адмаўляюць тармазы, не працуе аўтапілот: пілоты распавялі, што не так з самалётамі «Белавія»

Некаторыя з праблем Boeing 737-300 (EW-254PA) / motolko.help

Але вернемся да першага «танкалета» – у якасці пацверджання інфармацыі пра ягоную «праблемнасць» мы можам узгадаць, як паўгода таму гэты борт нават вяртаўся ў аэрапорт пасля пачатку рэйса з-за няспраўнасці. Гэта здарылася 21 снежня 2021 г. – EW-254PA (рэйс Мінск-Ташкент) вярнуўся ў Мінск з-за праблем з сістэмай кандыцыянавання паветра на борце.

Другім самалётам па колькасці скаргаў з’яўляецца Boeing 737-800 з рэгістрацыйным нумарам EW-544PA. За чатыры месяцы на яго было пададзена 12 скаргаў – пры тым, што гэты самалёт у два разы маладзейшы за «танкалет».

Тройку «лідэраў» замыкае Boeing 737-300 з рэгістрацыйным нумарам EW-366PA. Гэты самалёт не назавеш маладым – яму амаль 25 гадоў. За гэты час ён паспеў палётаць пад сцягамі: Германіі, Вялікабрытаніі, Чэхіі і Румыніі (ну, і пад васільком «Белавія»).

Ці плануеце вы ляцець «Белавіяй» у бліжэйшы час? Праверце свой рэйс

Далей – поўны спіс самалётаў беларускага авіяперавозчыка, на якія скардзіліся пілоты за апошнія чатыры месяцы (з храналогіяй і характарам скаргаў на кожны борт). Найважнейшыя скаргі мы пазначылі сімвалам ⚠️.

Праз Ctrl+F (cmd+F) можна праверыць, ці скардзіліся на ваш рэйс, калі вы былі на борце. Шукаць можна як па нумары рэйса, пасля якога паступіла скарга (у фармаце BRU***), так і па рэгістрацыйным нумары борта ў фармаце EW-***P*.

Да скаргаў пра кожны самалёт можна перайсці па гіперспасылках:

Boeing 737-800 (EW-544PA)
Boeing 737-800 (EW-527PA)
Boeing 737-300 (EW-254PA)
Embraer ERJ-195 (EW-399PO)
Boeing 737-300 (EW-366PA)
Embraer ERJ-195 (EW-514PO)
— Boeing 737-800 (EW-457PA)
Boeing 737-800 (EW-455PA)
— Boeing 737-800 (EW-456PA)
— Embraer ERJ-195 (EW-400PO)
— Embraer ERJ-175 (EW-512PO)


Boeing 737-300 (EW-254PA) — 15 скаргаў

Адмаўляюць тармазы, не працуе аўтапілот: пілоты распавялі, што не так з самалётамі «Белавія»

motolko.help

⚠️ 12 красавіка. Рэйс BRU952 (Масква – Мінск): Заўвагі па працы тармазной сістэмы самалёта.

24 красавіка. Рэйс BRU952 (Масква – Менск): Пасля пасадкі запатрабаваўся інжынер змены.

25 красавіка. Рэйс BRU740 (Баку – Мінск): Быў зрасходаваны кісларод. Зафіксавалі праблемы са спінкамі сядзенняў.

⚠️ 19 траўня. Рэйс BRU940 (Санкт-Пецярбург – Мінск): Былі заўвагі па авіягарызонце камандзіра (прыбор, які выкарыстоўваецца лётчыкам для кіравання і стабілізацыі лятальнага апарата ў паветры).

25 траўня. Рэйс BRU976 (Масква – Мінск): Спатрэбіўся інжынер па радыёабсталяванні – каб падкруціць кіраванне радыёстанцыяй.

26 траўня. Рэйс BRU978 (Масква – Мінск): Пасля пасадкі запатрабаваўся інжынер.

27 траўня. Рэйс BRU730 (Кутаісі – Мінск): Спатрэбіўся інжынер, былі заўвагі па паліўнай сістэме.

29 траўня. Рэйс BRU956 (Масква – Мінск): Спатрэбіўся тэхнік, каб замацаваць выключальнік запуску рухавіка.

⚠️ 13 чэрвеня. Рэйс BRU958 (Масква – Мінск): Спатрэбіўся інжынер, былі праблемы з паліўнай сістэмай.

⚠️ 22 чэрвеня рэйс BRU756 (Ташкент – Мінск): Былі праблемы ў працы паветранага судна, навігацыйных баз даных FMS і FCP, а таксама – праблемы ў працы паветранай сістэмы.

26 чэрвеня. Рэйс BRU978 (Баку – Мінск): Былі заўвагі па светлавой індыкацыі закрылак.

11 ліпеня. Рэйс BRU958 (Масква – Мінск): Былі пытанні па паліўнай сістэме і сістэме кандыцыянавання.

⚠️ 14 ліпеня. Рэйс BRU956 (Масква – Мінск): Зафіксавалі няспраўнасць аўтапілота.

⚠️ 14 ліпеня. Рэйс BRU952 (Масква – Мінск): Была праблема з аўтапілотам.

17 ліпеня. Рэйс BRU740 (Баку – Менск): Былі заўвагі па працы кандыцыянера і па салоне.

Boeing 737-800 (EW-544PA) — 12 скаргаў

Адмаўляюць тармазы, не працуе аўтапілот: пілоты распавялі, што не так з самалётамі «Белавія»

motolko.help

10 красавіка. Рэйс BRU740 (Баку – Мінск): Спатрэбіўся тэхнік пасля пасадкі.

12 красавіка. Рэйс BRU738 (Батумі – Мінск): Спатрэбіўся інжынер, праблемы з кандыцыянерам.

19 красавіка. Рэйс BRU768 (Алматы – Мінск): Не наладжваўся правы пульт радыёстанцыі.

26 красавіка. Рэйс BRU8106 (Анталія – Мінск): Спатрэбіўся інжынер.

17 траўня. Рэйс B2786 (Стамбул – Мінск): Былі праблемы з кандыцыянерам.

20 траўня. Рэйс BRU8204 (Анталія – Мінск): Спатрэбіўся інжынер.

⚠️ 24 траўня. Рэйс BRU8107 (Мінск – Анталія): Пры наборы вышыні на самалёце адбылася частковая адмова праводкі электрасілкавання – Transfer bus switch Off. Запусцілі APU (Дапаможная сілавая ўстаноўка). З запушчаным APU борт працягнуў палёт да Анталіі. Праблемы з электронікай на гэтым самалёце не ўпершыню.

⚠️ 25 траўня. Рэйс BRU8108 (Анталія – Мінск): Былі праблемы з электрычнай сістэмай самалёта (праз гэта была затрымка з вылетам назад).

3 чэрвеня. Рэйс BRU8106 (Анталія – Мінск): Спатрэбіўся інжынер.

7 чэрвеня. Рэйс BRU8106 (Анталія – Мінск): Фіксаваліся праблемы з абаграваннем шкла.

8 чэрвеня. Рэйс BRU8902 (Анталія – Мінск): Спатрэбіўся інжынер.

20 ліпеня. Рэйс BRU786 (Стамбул – Мінск): Былі бытавыя заўвагі.

Boeing 737-300 (EW-366PA) — 9 скаргаў

Адмаўляюць тармазы, не працуе аўтапілот: пілоты распавялі, што не так з самалётамі «Белавія»

motolko.help

⚠️ 22 красавіка. Рэйс BRU740 (Баку – Мінск): Была заўвага па сігналізацыі табло пасажырскай кабіны.

⚠️ 24 красавіка. Рэйс BRU940 (Санкт-Пецярбург – Мінск): Было заўвагі па стане ўнутранага левага кола.

25 красавіка. Рэйс BRU956 (Масква – Мінск): Заўвагі па левай пасадачнай фары, не працаваў адказчык (першы камплект) і не асвятляўся лагатып.

7 траўня. Рэйс BRU756 (Ташкент – Мінск): Заўвагі па салоне.

⚠️ 13 чэрвеня. Рэйс BRU952 (Масква – Мінск): Не працавала ДСУ (Дапаможная сілавая ўстаноўка – дапаможная крыніца механічнай энергіі на транспартным сродку).

15 чэрвеня. Рэйс BRU736 (Тбілісі – Мінск): Патрабаваўся інжынер.

17 чэрвеня. Рэйс BRU736 (Тбілісі – Мінск): Патрабаваўся інжынер.

⚠️ 1 ліпеня. Рэйс BRU952 (Масква – Мінск): Праблемы з кіраваннем. Спатрэбіўся інжынер пасля пасадкі.

6 ліпеня. Рэйс BRU736 (Тбілісі – Мінск): Фіксаваліся заўвагі па рамянях бяспекі.

Boeing 737-800 (EW-527PA) — 7 скаргаў

Адмаўляюць тармазы, не працуе аўтапілот: пілоты распавялі, што не так з самалётамі «Белавія»

motolko.help

28 красавіка. Рэйс BRU768 (Алматы – Мінск): Спатрэбіўся інжынер.

⚠️ 24 траўня. Рэйс BRU784 (Стамбул – Мінск): Былі праблемы са стабілізатарам.

12 чэрвень. Рэйс BRU738 (Батумі – Мінск): Спатрэбіўся інжынер.

⚠️ 20 чэрвеня. Рэйс BRU8192 (Анталія – Мінск): Заўвагі па сістэме Anti-Skid (сістэма тармажэння).

1 ліпеня. Рэйс BRU784 (Стамбул – Мінск): Спатрэбіўся тэхнік.

11 ліпеня. Рэйс BRU8192 (Анталія – Мінск): Былі заўвагі па прыбіральні.

18 ліпеня. Рэйс BRU8106 (Анталія – Мінск): Спатрэбіўся інжынер.

Boeing 737-800 (EW-457PA) — 6 скаргаў

Адмаўляюць тармазы, не працуе аўтапілот: пілоты распавялі, што не так з самалётамі «Белавія»

motolko.help

18 траўня. Рэйс BRU786 (Стамбул – Мінск): Былі нязначныя заўвагі.

⚠️ 24 траўня. Рэйс BRU728 (Шарджа – Менск): Адмовіў FMC (камп’ютар кіравання палётам) у пілота справа.

24 траўня. Рэйс BRU8204 (Анталія – Мінск): Прасілі падысці начальніка змены, тэхнічныя праблемы.

⚠️ 27 траўня. Рэйс BRU738 (Батумі – Мінск): Паведамлялася аб праблеме з сістэмай наддува.

1 чэрвеня. Рэйс BRU8106 (Анталія – Мінск): Заўвагі па туалетах.

24 чэрвеня. Рэйс BRU740 (Баку – Мінск): Былі праблемы з асвятленнем прыбіральняў.

Boeing 737-800 (EW-456PA) — 4 скаргі

Адмаўляюць тармазы, не працуе аўтапілот: пілоты распавялі, што не так з самалётамі «Белавія»

motolko.help

4 траўня. Рэйс BRU736 (Тбілісі — Мінск): Заўвагі па дысплеях.

10 траўня. Рэйс BRU8208 (Анталія — Мінск): Не працаваў левы GPS.

19 траўня. Рэйс BRU8902 (Анталія — Мінск): Спатрэбіўся інжынер.

⚠️ 27 траўня. Рэйс BRU8204 (Анталія — Мінск): Заўвагі па запуску левага рухавіка.

Embraer ERJ-195 (EW-514PO) — 3 скаргі

Адмаўляюць тармазы, не працуе аўтапілот: пілоты распавялі, што не так з самалётамі «Белавія»

motolko.help

1 траўня. Рэйс BRU950 (Калінінград – Мінск): Праблемы з адкрыццём багажнай паліцы.

21 траўня. Рэйс BRU734 (Ерэван – Мінск): Заўвагі інжынерна-тэхнічнага характару.

⚠️ 1 ліпеня. Рэйс BRU716 (Кутаісі – Мінск): Была няспраўнасць паліўнай сістэмы.

Boeing 737-800 (EW-455PA) — 3 скаргі

Адмаўляюць тармазы, не працуе аўтапілот: пілоты распавялі, што не так з самалётамі «Белавія»

motolko.help

29 траўня. Рэйс BRU8106 (Анталія — Мінск): Былі праблема з абагрэвам шкла.

3 чэрвеня. Рэйс BRU738 (Батумі — Мінск): Тэхнічныя заўвагі.

10 чэрвеня. Рэйс BRU784 (Стамбул — Мінск): Праблема з абагрэвам шкла.

Embraer ERJ-195 (EW-400PO) — 2 скаргі

Адмаўляюць тармазы, не працуе аўтапілот: пілоты распавялі, што не так з самалётамі «Белавія»

motolko.help

⚠️ 21 красавіка. Рэйс BRU940 (Санкт-Пецярбург — Мінск): Была заўвага па кіраванні пярэдняй стойкай.

1 траўня. Рэйс BRU926 (Сочы — Менск): Былі патрэбныя інжынеры, каб зняць расшыфроўку.

Embraer ERJ-195 (EW-399PO) — 1 скарга

Адмаўляюць тармазы, не працуе аўтапілот: пілоты распавялі, што не так з самалётамі «Белавія»

motolko.help

⚠️ 11 ліпеня. Рэйс BRU776/BRU2022 (Астана — Мінск): Борт быў заменены на зваротным рэйсе з Астаны з-за паломкі, вярнуўся пустым.

Embraer ERJ-175 (EW-512PO) — 1 скарга

Адмаўляюць тармазы, не працуе аўтапілот: пілоты распавялі, што не так з самалётамі «Белавія»

motolko.help

26 красавіка. Рэйс BRU946 (Санкт-Пецярбург — Мінск): Не працаваў кран пярэдняй кухні.

Рэзюмуем: цяпер парк авіякампаніі «Белавія» знаходзіцца ў дрэнным стане. Амаль усе новыя барты кампаніі прыйшлося вярнуць лізінгадаўцам з-за санкцый – у распараджэнні авіяперавозчыка засталося толькі 13 самалётаў, частка з якіх не самыя «свежыя». У дадатак да гэтага ідуць і сур’ёзныя фінансавыя праблемы – прычым як у самой «Белавія», так і ў Нацыянальнага аэрапорта «Мінск», якія ўзніклі з-за адмены рэйсаў пасля прымусовай пасадкі Ryanair і пачатку вайны ва Украіне.

Хоць не так даўно авіяўлады РФ знялі забарону на палёты Boeing 737-8 MAX над Расіяй, які дзейнічаў больш за два гады, – складана ўявіць, на што дзеля гэтага рашэння пайшла «Белавія», асабліва ўлічваючы, што ў іх застаўся ўсяго адзін з 5 -і самалётаў гэтай мадэлі. Але, мабыць, выбару ў кампаніі проста няма – бо 13 самалётаў не хапае нават на абслугоўванне пакінутых рэйсаў (большасць з іх яшчэ і даводзіцца чыніць, а на гэта таксама трэба час).

Папярэдні матэрыял
У Брэсцкай крэпасці хочуць стварыць цэнтр «патрыятычнага выхавання моладзі»: Мінгарвыканкам запрашае на яго «скінуцца»
Наступны матэрыял
У Валынскай вобласці збілі два БПЛА, якія заляцелі з боку Беларусі

Iншыя матэрыялы