У Брэсцкай крэпасці хочуць стварыць цэнтр «патрыятычнага выхавання моладзі»: Мінгарвыканкам запрашае на яго «скінуцца»

wikimedia.org commons
1 хв.

На русском языке: В Брестской крепости хотят создать центр «патриотического воспитания молодежи»: Мингорисполком приглашает на него «сброситься»

Пра гэта яшчэ два тыдні таму паведаміў тэлеграм-канал «Паглядзі, Брэхня?», а сёння інфармацыя з’явілася ў дзяржСМІ і высветлілася, што Мінгарвыканкам запрашае арганізацыі прафінансаваць будаўніцтва цэнтра, які, паводле слоў намесніка старшыні Мінгарвыканкама Надзеі Лазаравіч, «будзе займацца выхаваннем грамадзян-патрыётаў». У яго будуць прыязджаць хлопцы з усёй Беларусі».

Нам вядома, што запрашэнні прафінансаваць абʼект пачалі рассылацца не сёння ці ўчора, а яшчэ на пачатку ліпеня. Будаваць цэнтр плануюць у 2023-25 ​​гг.

Цікава, што ў адным з такіх лістоў сказана, што інфармаваць аб удзеле ў праекце неабходна да 12:00 8 ліпеня, ну а сёння ў нас 25-е. Атрымліваецца, што жадаючых паўдзельнічаць неяк мала – ці няма зусім.

У Брэсцкай крэпасці хочуць стварыць цэнтр «патрыятычнага выхавання моладзі»: Мінгарвыканкам запрашае на яго «скінуцца»

Папярэдні матэрыял
На Гродзеншчыне разбурылі чарговае пахаванне жаўнераў Арміі Краёвай
Наступны матэрыял
Адмаўляюць тармазы, не працуе аўтапілот: пілоты распавялі, што не так з самалётамі «Белавія»

Iншыя матэрыялы