Адмін віцебскага ГУБАЗіку сам сябе здэананіў праз кружок у ТГ-канале

3 хв.

На русском языке: Админ витебского ГУБОПиКа сам себя сдеанонил через кружок в ТГ-канале

Днём 7 лістапада ў канале віцебскага падраздзялення ГУБАЗіКу быў апублікаваны кружок, які быў выдалены ўжо праз пару секунд. На ім быў адбіты твар адміна канала, які, мяркуючы па выразе асобы, адразу зразумеў, што зрабіў.

Выданне «Наша Ніва» звярнула ўвагу на гэтае відэапаведамленне і высветліла, што адмін канала — гэта 33-гадовы міліцыянт Андрэй Прыстаўка.

Адмін віцебскага ГУБАЗіку сам сябе здэананіў праз кружок у ТГ-канале

Вядома, што раней ён працаваў у аддзеле па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Першамайскага РУУС г. Віцебска, а пасля выбараў 2020 года перакваліфікаваўся на палітычныя справы. І, верагодна, пазней перайшоў у ГУБАЗіК.

Журналісты адзначаюць, што канал віцебскага ГУБАЗіКу — адзін з найменш брутальных. Відэа з затрыманымі там выкладаюцца без твараў і са змененым голасам, а кантэнт у асноўным складаецца з рэпостаў.

Папярэдні матэрыял
Фанаты «Легіі» падтрымалі беларускіх фанатаў, у якіх ахова стадыёна намагалася адбіраць банеры і расцяжкі пра рэжым
Наступны матэрыял
4 гады таму сілавікі напалі на Рамана Бандарэнку. Ён памёр у бальніцы, не прыходзячы ў прытомнасць

Iншыя матэрыялы