Adobe спыняе ўсё новыя продажы прадуктаў у Беларусі

Adobe
4 хв.

На русском языке: Adobe прекращает все новые продажи продуктов в Беларуси

У артыкуле на сайце Adobe ад 3 красавіка аб спыненні продажаў у РФ з’явілася нататка рэдактара: «Adobe неадкладна спыняе ўсе новыя продажы прадуктаў і паслуг Adobe ў Беларусі».

Раней аб тым, што кампанія спыніць продажы ў Беларусі не паведамлялася, гаворка ішла толькі пра РФ. І мяркуючы па ўсім, праблема не ў беларускіх банках.

Карыстальнікі адзначаюць, што праблемы з аплатай Adobe з’явіліся не сёння, а яшчэ з 10 красавіка. Таксама аднаму з карыстальнікаў прыйшло сёння паведамленне, у якім кампанія паведамляе, што Adobe спыняе аўтаматычнае выстаўленне рахунку і робіць пераход на бясплатную версію.

Мяркуючы па ўсім, гаворка ідзе аб спыненні продажаў усяго пакета Creative Cloud: Photoshop, Illustrator, After Effects, Audition, Premiere Pro і іншых праграм Adobe.

Мы працягваем збіраць спіс кампаній, якія цалкам сышлі з Беларусі ці істотна абмежавалі працу з пачатку вайны ва Украіне. На дадзены момант ён налічвае ўжо 132 кампаніі.

Вы можаце дапамагчы нам складаць спіс. Для гэтага дасылайце назву кампаніі і спасылку на пацверджанне ў форму для сувязі ўнізе нашага спіса.

Спіс кампаній і сэрвісаў, якія сышлі з рынку Беларусі

Папярэдні матэрыял
Агляд асноўных падзей беларускай прапаганды аб вайне ва Украіне за 21 красавіка ад Гаюна
Наступны матэрыял
31 мая ў Вярхоўным судзе пройдзе разгляд апеляцыйных скаргаў фігурантаў «справы Ціханоўскага»

Iншыя матэрыялы