На русском языке:
Сразу в 42-х районах введено ограничение на посещение лесов
Мінлясгас абнавіў мапу раёнаў краіны, дзе наведванне лясоў абмежавана ці забаронена. На сённяшні дзень, 7 чэрвеня, абмежаванні ўведзены ў 57 раёнах Беларусі. Практычна ва ўсіх раёнах Мінскай (20) і Гродзенскай абласцей (14).
Характэрна, што яшчэ пазаўчора абмежаванні дзейнічалі толькі ў 15 раёнах Беларусі. Гэта значыць +42 раёны ўсяго за два дні.
Таксама адзначым, што ў васьмі раёнах Гомельскай вобласці працягвае дзейнічаць поўная забарона, у Ельскім, Нараўлянскім, Брагінскім, Лоеўскім, Гомельскім, Мазырскім, Калінкавіцкім і Рэчыцкім.