Камітэт Сейма Літвы падтрымаў пазбаўленне ВНЖ беларусаў, якія часта ездзяць у Беларусь. Але папраўка яшчэ мусіць прайсці разгляд у Сейме Літвы.

3 хв.

На русском языке: Комитет Сейма Литвы поддержал лишение ВНЖ беларусов, которые часто ездят в Беларусь

Камітэт Сейма па нацыянальнай бяспецы і абароне (КНБА) ухваліў прапанову па абмежаванні колькасці паездак беларусаў, у якіх ёсць ВНЖ Літвы, у Беларусь.

Папраўка мяркуе, што грамадзян Беларусі і РФ, якія маюць у Літве ВНЖ і ездзяць у Беларусь (РФ) часцей за 1 раз у тры месяцы, тым самым ствараючы пагрозу нацыянальнай бяспецы краіны, могуць пазбаўляць ВНЖ.

«Дазвол на часовае пражыванне ў Літоўскай Рэспубліцы, выдадзены грамадзянам Расійскай Федэрацыі або Рэспублікі Беларусь, анулюецца ў выпадку, калі будзе ўстаноўлена, што яны за апошнія тры каляндарныя месяцы выязджалі ў Расійскую Федэрацыю або Рэспубліку Беларусь часцей за адзін раз, і тым самым уяўляюць пагрозу бяспецы Літвы», — сказаў сябра КНБА Ёнас Яруціс.

На дадзены момант гэтая папраўка яшчэ не набыла моц, бо перад гэтым яна яшчэ павінна прайсці разгляд у Сейме Літвы.

Папярэдні матэрыял
У Новай Баравой ужо тыдзень праблемы з вадой, але паведамілі пра гэта толькі зараз
Наступны матэрыял
Уначы на памежным пераходзе «Мядзінінкай» на беларуска-літоўскай мяжы быў пажар. У 11:30 рух адноўлены, уезду чакаюць больш за 900 грузавых і легкавых аўто.

Iншыя матэрыялы