Адразу ў 42-х раёнах уведзена абмежаванне на наведванне лясоў

Ілюстратыўнае фота
3 хв.

На русском языке: Сразу в 42-х районах введено ограничение на посещение лесов

Мінлясгас абнавіў мапу раёнаў краіны, дзе наведванне лясоў абмежавана ці забаронена. На сённяшні дзень, 7 чэрвеня, абмежаванні ўведзены ў 57 раёнах Беларусі. Практычна ва ўсіх раёнах Мінскай (20) і Гродзенскай абласцей (14).

Характэрна, што яшчэ пазаўчора абмежаванні дзейнічалі толькі ў 15 раёнах Беларусі. Гэта значыць +42 раёны ўсяго за два дні.

Таксама адзначым, што ў васьмі раёнах Гомельскай вобласці працягвае дзейнічаць поўная забарона, у Ельскім, Нараўлянскім, Брагінскім, Лоеўскім, Гомельскім, Мазырскім, Калінкавіцкім і Рэчыцкім.

Адразу ў 42-х раёнах уведзена абмежаванне на наведванне лясоў

Мапа абмежаванняў на наведванне лясоў у Беларусі
Папярэдні матэрыял
Крыніцы: зняты з пасады генеральны дырэктар «Белкнігі»
Наступны матэрыял
«Супраць чорнага піяру»: У беларусаў ізноў збіраюць подпісы пад нейкім дзіўным лістом, цяпер ужо супраць плота на польска-беларускай мяжы

Iншыя матэрыялы