In English:
Israeli lawyer detained for 2.5 gram of marijuana left Belarus
На русском языке:
Израильский адвокат, задержанная за 2,5 грамма марихуаны, покинула Беларусь
Сёння ў Мінску быў суд над ізраільскім адвакатам Маяй Райтэн-Столь. Паводле інфармацыі motolko.help, яе вызвалілі ў залі суда і яна пакінула Беларусь.
Сённяшняе судовае паседжанне над ізраільскім адвакатам / motolko.help
Ізраільскае выданне Ynet паведамляе, суд прызначыў ёй штраф у $2500. Акрамя таго, выданне піша, што падчас размовы прэзідэнта Ізраіля Іцхака Герцага з Лукашэнкам, у мінулы панядзелак, Герцаг заклікаў яго да ўмяшання для найхутчэйшага вызвалення Райтэн-Столь.
Фота ізраільскага адваката Маі Райтэн-Столь пасля вызвалення / Фота: Ynet
Дапоўнена: Прэзідэнт Ізраіля Іцхак Герцаг, кіраўнік МЗС Яір Лапід і міністр фінансаў Авігдор Ліберман пракаментавалі вызваленне ізраільскага адваката Маі Райтэн-Столь.
«Рады, што Мая Райтэн-Столь была вызваленая і ляціць у Ізраіль. Дзякуй міністру замежных спраў Яіру Лапіду і міністру фінансаў Авігдору Ліберману і іншым супрацоўнікам за плённае, прафесійнае і паспяховае супрацоўніцтва, якое дазволіла вярнуць яе дадому», — напісаў прэзідэнт Ізраіля.
Міністр замежных спраў Ізраіля Яір Лапід напісаў, што Райтэн-Столь вяртаецца дадому разам са сваім братам, а Лібербан апублікаваў фатаграфію Маі ў дарозе дадому.
מאיה בדרך לישראל!
אני שמח שהתאפשר לי לקחת חלק משמעותי במאמצים להשיב אותך הביתה ומודה לידידיי נשיא המדינה, יצחק הרצוג ושר החוץ, יאיר לפיד על שיתוף פעולה מלא במשימה החשובה הזו.
עכשיו כולנו רגועים שאת שנת 2022 תקבלי בחיק המשפחה, בבית שלך, במדינה שלך🇮🇱 pic.twitter.com/DcvYeAEMr1
— אביגדור ליברמן (@AvigdorLiberman) December 30, 2021
Ізраільскі адвакат Майя Райтэн-Столь была затрымана ў пачатку лістапада ў мінскім аэрапорце за тое, што мела пры сабе 2,5 грама марыхуаны. Яна прад’явіла мытнікам дазвол ад медыкаў на канабіс, аднак у Беларусі гэты дакумент не мае юрыдычнай сілы. У Беларусь адвакат прылятала на сустрэчу са сваім кліентам, ізраільскім бізнэсмэнам, аднак замест сустрэчы да сённяшняга дня яна знаходзілася ў СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску.