На русском языке:
Адвоката Марию Колесову-Гудилину лишили лицензии
Марыю Колесаву-Гудзіліну пазбавілі ліцэнзіі. Калегі прынялі рашэнне выключыць яе з шэрагаў адвакатаў.
Марыя абараняла шэрагу людзей, якіх прыцягваюць да адказнасці па палітычна матываваных справах, у тым ліку Эдуарда Пальчыса, Яўгена Юшкевіча і Дзмітрыя Папова, Антона Матольку.
«Калегі прынялі рашэнне выключыць мяне са сваіх шэрагаў. Скажу словамі Нэльсана Мандэлы: «Быць свабодным значыць не проста скінуць з сябе кайданы, але жыць, паважаючы і прымнажаючы свабоду іншых».
Так і жыву».
Падтрымаць Марыю можна ў твітары.
«Зачыстка» сярод адвакатаў ідзе з 2020 года, за гэты час былі пазбаўлены ліцэнзій дзясяткі сумленных адвакатаў, якія баранілі палітвязняў.