На памежнай тэрыторыі быў забіты ветырынар, які рыбачыў на Дняпры

Сяргей Чамбровіч
4 хв.

На русском языке: На приграничной территории был убит ветврач, который рыбачил на Днепре

Выданне «Флагшток» са спасылкай на свае крыніцы паведамляе, што ўчора, 9 траўня, у раёне вёскі Ніжнія Жары Брагінскага раёна быў забіты рыбак, які плыў на чоўне па Дняпры. Паводле папярэдняй інфармацыі, гэта ветэрынарны ўрач з Гомеля Сяргей Чамбровіч. Пра гэта выданню паведамілі яго знаёмыя.

Акрамя таго, адна з крыніц выдання паведамляе, што: «Былі расстраляныя два рыбакі на беларускім баку. Адзін смяротна, другі паранены, паспеў уцячы — схавацца, выклікаць дапамогу».

Адзначым, што ў пачатку траўня Брагінскі райвыканкам забараніў плаваць на лодках па р. Дняпро і Сож на тэрыторыі Брагінскага раёна, які мяжуе з Украінай. Аргументавалася гэта: «забеспячэннем аховы жыцця і здароўя насельніцтва, законнасці і правапарадку на дзяржаўнай мяжы Беларусі і памежнай тэрыторыі».

Калі вы можаце пацвердзіць, абвергнуць ці ў вас ёсць дадатковая інфармацыя з нагоды забойства чалавека на р. Дняпро, пішыце ў @motolko_bot

На памежнай тэрыторыі быў забіты ветырынар, які рыбачыў на Дняпры

Сяргей Чамбровіч і меркаванае месца забойства
Папярэдні матэрыял
TikTok выдаліў акаўнт прапагандысцкай газеты «Мінская праўда»
Наступны матэрыял
Адваката Марыю Колесаву-Гудзіліну пазбавілі ліцэнзіі

Iншыя матэрыялы